Міцькі (Брэсцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міцькі.
Мі́цькі — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 9 км на поўдзень ад Брэста, 6 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, аўтадарогай злучана з Брэстам. З 21 снежня 2007 года ў складзе горада Брэста. Міцькі ўваходзілі ў склад Гершонскага сельсавета.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч).
Гісторыя
У 18 ст. вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце.
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Маёнтак складаўся з фальварка і аднайменнай вёскі. У 1858 годзе ўласнасць пана Куроўскага. Вёска з’яўлялася цэнтрам сялянскай грамады. У 1897 годзе вёска ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак (1 двор, 16 жыхароў).
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы спалілі 27 двароў, загубілі 6 жыхароў; 7 вяскоўцаў загінулі на фронце.
Насельніцтва
- 72 сялянскія душы (1858)
- 15 двароў, 96 жыхароў (1897)
- 116 жыхароў (1905)
- 18 двароў, 96 жыхароў (1921)
- 37 двароў, 198 жыхароў (1940)
- 105 гаспадарак, 270 жыхароў (1997)
- 135 гаспадарак, 436 жыхароў (2005)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.