Нава Кахоўка
Нава Кахоўка[2] (укр.: Нова́ Кахо́вка) — горад абласнога значэння ў Херсонскай вобласці Украіны.
Гісторыя
Заснаваны 28 лютага 1952 года на левым беразе Дняпра на месцы сяла Ключавое трохі ніжэй па цячэнні за горад Кахоўка. Будаваўся адначасова з Кахоўскай гідраэлектрастанцыяй як пасёлак будаўнікоў, жыхары ад пачатку называлі паселішча «Новая Кахоўка». 18 кастрычніка 1955 года запушчана ў эксплуатацыю горадаўтваральная Кахоўская ГЭС. З таго часу працуе Новакахоўскі электрамашынабудаўнічы завод «Піўдзеньэлектрамаш». У 1960 годзе заснавана прадпрыемства «Укргідрамех», якое выпускае металаканструкцыі для электрастанцый. 2 лютага 1966 года адкрыты прыборабудаўнічы завод «Сокал», вакол якога пасля разросся аднайменны раён горада.
Інфраструктура
У горадзе ёсць чыгуначная станцыя «Электрамаш» на лініі Херсон — Мелітопаль.
У горадзе працуе дзве бальніцы і паліклініка, псіхіятрычны дыспансер, адна камунальная і некалькі прыватных стаматалагічных клінік, прыватны медыцынскі цэнтр, два дзіцячых санаторыя, 20 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку гімназія, прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, тэхніка-эканамічны ліцэй, прыватная школа. Таксама ёсць політэхнічны інстытут, філіял Міжнароднага ўніверсітэта развіцця чалавека «Украіна», агратэхнічны каледж, прыборабудаўнічы тэхнікум, політэхнічны каледж.
Вядомыя асобы
- Сяргей Васільевіч Бябешка (нар. 1968) — украінскі гандбаліст, трэнер.
Зноскі
- ↑ http://database.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2021/zb_chuselnist%202021.pdf
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.