wd wp Пошук:

Навінкі (Мінскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Навінкі.

Наві́нкі[1] (трансліт.: Navinki, руск.: Новинки) — былы пасёлак, з 2004 года ў межах Мінска.

Назва

Назва Навінкі абазначае новае паселішча.

Гісторыя

Лякарня ў Навінках, першая палова XX ст.

У 1885 годзе Навінкі — лясная варта (старожка) і ўрочышча Сёмкава-Гарадзецкай воласці. У 1908 годзе Навінка, урочышча, двор, 59 жыхароў[2].

У 1898 годзе ў Навінках Таварыства дапамогі бедным хворым яўрэям адкрыла санаторый для хворых на сухоты, санаторый быў на 13 ложкаў, працаваў з траўня да жніўня[3]. У 1920-х гадах на месцы сядзібы была адкрытая працоўная калонія для душэўнахворых на 36 месцаў. У часе Другой сусветнай вайны пацыенты псіхіятрычнай калоніі былі забітыя нацыстамі (каля 200 чалавек), целы закапаныя ў суседніх Драздах.

Псіханеўралагічная лякарня ў Навінках, 1930-я гг.

Пасёлак уваходзіў у склад Цнянскага сельсавета. У 2004 годзе быў уключаны ў межы горада Мінска[4]. Вясковая вуліца Рабочая займела назву Навінкаўская вуліца. Таксама, сярод іншых, вясковыя вуліцы атрымалі назвы Скалінская, Марусінская, Ярашэвіцкая, у гонар колішніх фальваркаў Скалін, Марусіна і ўрочышча Ярашэвічы[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Памяць, 1998, с. 607
  3. Памяць, 1998, с. 69
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. №174 “О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г.Минска”
  5. Сацукевіч І. І., с. 10

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be