wd wp Пошук:

Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія

Народная Рэспубліка Албанія была абвешчана 11 студзеня 1946 года; з 1976 года — Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія.

Гісторыя

Абапіраючыся на палітычную, ваенную і эканамічную падтрымку СССР, албанскі камуністычны ўрад пад кіраўніцтвам Энвера Ходжы прыступіў да будаўніцтва сацыялізму ў адсталай аграрнай краіне. У 1949 годзе Албанія стала членам СЭВ, у 1955 годзе — Арганізацыі Варшаўскага дагавора.

Камуністычная партыя Албаніі была створана ў 1941 годзе пры падтрымцы Камінтэрна. Праціўнікі рэжыму падвяргаліся знішчэнню. Лідар партыі Энвер Ходжа на працягу доўгіх дзесяцігоддзяў то ствараў, то разрываў адносіны з Бялградам, Масквой і Пекінам. З Югаславіяй адносіны практычна ніколі не нармалізоўваліся і з часам перараслі ў адкрытую варожасць з-за аўтаномнага края Косава і намераў Ціта стварыць Балканскую Федэрацыю, у якую ўвайшла б Балгарыя, што Ходжа разглядаў як пагрозу суверэнітэту Албаніі.

Рознагалоссі з КПСС і Савецкім Саюзам сталі нарастаць пасля смерці Сталіна і дасягнулі піка пасля вядомага дакладу Хрушчова на XX з’ездзе ў 1956 годзе. Крытыку Албаніі выклікала збліжэнне СССР з Югаславіяй. Адначасова пагоршыліся адносіны Албаніі з астатнімі краінамі Усходняй Еўропы. Албанія ўсё больш схілялася да супрацоўніцтва з КНР, у сувязі з чым СССР звярнуўся да эканамічнага ціску на албанскае кіраўніцтва. На Маскоўскай нарадзе камуністычных і рабочых партый справа дайшла да вострай канфрантацыі паміж Албанскай партыяй працы і КПСС і яе саюзнікамі, пасля чаго эканамічная дапамога СССР цалкам спынілася. У адказ Албанія ва ўльтыматыўнай форме запатрабавала ад яго ў найкарацейшыя тэрміны вывесці ваеннаслужачых з ваенна-марской базы Влёра, у выніку чаго некалькі савецкіх падводных лодак, узбраенне і боепрыпасы дасталіся Албаніі.

З 1962 года Албанія выйшла з СЭУ, што адмоўна адбілася на яе гандлёвым балансе і эканамічнай сітуацыі. У 1968 годзе Албанія падвергла рэзкай крытыцы ўвядзенне войскаў краін Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію і выйшла з АВД. З гэтага часу албанскае кіраўніцтва і СМІ называлі савецкае кіраўніцтва няйначай, як сацыял-імперыялістамі і рэвізіяністамі. Знешняя палітыка Албаніі ў наступнае дзесяцігоддзе грунтавалася на супрацоўніцтве з КНР і максімальнай ізаляцыі ад еўрапейскіх дзяржаў. Албанія стала адзінай дзяржавай Еўропы, якая не падпісала Заключны акт НБСЕ. Албанія абвясціла сябе першай у свеце атэістычнай дзяржавай, што выказалася ў дыскрымінацыі рэлігіі і маштабных праследаваннях вернікаў (як мусульман, так і хрысціян).

На тры дзесяцігоддзі Албанія спынілася ў развіцці і практычна закрылася ад навакольнага свету — не толькі заходняга, але і камуністычнага, — закансерваваўшы ў сябе парадкі, атрыманыя ў спадчыну ад сталінскай камуністычнай сістэмы. У сярэдзіне 1970-х гадоў, пасля смерці Маа Цзэдуна і пачатку рэформаў Дэн Сяапіна, Ходжа абвясціў рэвізіянісцкім таксама і рэжым КНР. Такім чынам, ізаляцыя сталінісцкай Албаніі ў свеце стала абсалютнай.

Найноўшая гісторыя

У 1985 годзе, пасля смерці Энвера Ходжы, яго месца заняў Раміз Алія. Спачатку ён спрабаваў працягваць ранейшую палітыку, але ва Усходняй Еўропе да таго часу ўжо пачаліся змены, выкліканыя гарбачоўскай палітыкай — галоснасцю і перабудовай. Урад Албаніі апынуўся пад двайным ціскам з боку ЗША, еўрапейскіх дзяржаў і свайго ўласнага народа. Пасля таго, як быў расстраляны румынскі камуністычны лідар Нікалае Чаўшэску, Алія зразумеў, што ён можа апынуцца наступным, калі нічога не зробіць. Алія, апошнім у Еўропе, падпісаў Хельсінкскія пагадненні і абавязаўся выконваць правы чалавека, дазволіў палітычныя партыі, і хоць яго ўласная партыя перамагла на выбарах у 1991 годзе, усім стала ясна, што змены не спыніць. У 1992 годзе на ўсеагульных выбарах перамогу атрымала ўжо Дэмакратычная партыя Албаніі, якая набрала 62 % галасоў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сацыялістычныя рэспублікі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be