Начаўскі сельсавет
На́чаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Нача.
Утвораны 17 лістапада 1959 года як Рачканскі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ляхавіцкага і Перахрэсцеўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Рачканы, тады ж у адміністрацыйнае падпарадкаванне Ляхавіцкага гарсавета перададзена вёска Вялікая Лотва[1]. 7 лютага 1972 года скасаваны вёскі Буракоўцы, Горка, Паўлюкоўшчына і Свянцецкія[2]. 5 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Перахрэсце[3]. 4 чэрвеня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Начаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Нача.
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1876 чалавек[4], з іх 82,2 % — беларусы, 13,3 % — палякі, 3,3 % — рускія[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ляхавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.