wd wp Пошук:

Невель (Пінскі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Невель.

Не́вель[1] (трансліт.: Nievieĺ, руск.: Невель) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на шашы Р147, на мяжы з Украінай. Уваходзіць у склад Хойнаўскага сельсавета. У вёсцы знаходзіцца міждзяржаўны памежны пункт пропуску ва Украіну (дазволены праход і праезд толькі грамадзянам Беларусі і Украіны, — на ўкраінскім боку размешчана сяло Прыкладнікі).

Гісторыя

Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 633 чалавекі ў 153 дварах[2].

У снежні 1942 года і маі 1943 года ў 1941—1944 гадах гітлераўцамі было спалена 150 дамоў, забіта 214 чалавек[2].

Планіровачная структура

Вёска мае дзве вуліцы.

Інфраструктура

Працуе крама.

Транспарт

У вёсцы знаходзяцца прыпыначны пункт аўтобуснага маршруту Пінск—Семехавічы, а таксама канцавы прыпыначны пункт аўтобуснага маршруту Пінск—Невель.

Насельніцтва

  • 352 чалавекі (па перапісу 2009 года).

Цікавыя факты

  • Праезд у суседнюю вёску Семехавічы магчымы толькі грамадзянам Беларусі праз тэрыторыю Украіны (маецца своеасаблівы тэрытарыяльны «апендыкс» Украіны, які заходзіць у тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, і пакінуты з часоў СССР), або ў аб’езд — па лясных дарогах.
  • У Пскоўскай вобласці Расіі, за 724 кіламетры (па аўтадарозе) ёсць горад з такой жа назвай — Невель.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 1 2 Невель (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be