wd wp Пошук:

Новадзевяткавіцкі сельсавет

Новадзевя́ткавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Новадзевяткавічы. Плошча сельсавета складае 152 км².

Гісторыя

Утвораны 22 ліпеня 1966 года ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці БССР. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Масілавіцкага сельсавета[1].

Склад

У яго склад уваходзіць 27 населеных пунктаў: ​​тры аграгарадкі Новадзявяткавічы, Сасноўка, Партызанаўка, вёскі: Галяны, Шыганы, Кашловічы, Старадзявяткавічы, Яруцічы, Падлессе, Урач, Гарбачы, Грынкоўшчына, Мізгіры, Балты, Малы Галік, Попкі, Масілавічы, Прыхілы, Сяркі, Акунінава, Заводны Лес, Коласаса, Веценеўка, Баравікі, Прадзелкі, Кісялі. Адміністрацыйным і культурна-гаспадарчым цэнтрам з’яўляецца аграгарадок Новадзявяткавічы, размешчаны ў 25 кіламетрах ад раённага цэнтра г. Слонім.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2017 чалавек[2], з іх 91,4 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,6 % — украінцы, 1,4 % — палякі[3].

Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1846 чалавек, з іх у працаздольным узросце — 925 чалавекі, пенсіянераў — 669 чалавек, маладзейшых за працаздольны ўзрост — 252 чалавекі.

Эканоміка і інфраструктура

Асноўная частка насельніцтва працуе ў Слонімскім раённым унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Новадзявяткавічы». Працуюць тры дзяржаўныя ўстановы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Новадзявяткавіцкі яслі-сад Слонімскага раёна», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вучэбна-педагагічны комплекс Партызанаўскі яслі-сад-базавая школа».

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слонімскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be