Новая Зеландыя
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зеландыя.
Новая Зеландыя (англ.: New Zealand; маоры звычайна: Aotearoa) — геаграфічна ізаляваная астраўная краіна ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна, бліжэйшымі да Новай Зеландыі значнымі па памерах тэрыторыямі сушы з’яўляюцца Новая Каледонія на поўначы на адлегласці 1.500 км, Аўстралія на паўночным захадзе на адлегласці каля 1.600 км праз Тасманава мора і матэрыковая частка Антарктыды на адлегласці амаль што 3.000 км на поўдзень. Асноўная тэрыторыя Новай Зеландыі размешчана на двух галоўных астравах — Паўночным і Паўднёвым, а таксама на шматлікіх невялікіх астравах. Самымі значнымі па плошчы сярод апошніх з’яўляюцца востраў Сцюарт, Вялікі Бар’ерны востраў і астравы Чатэм. Сталіца — Уэлінгтан
Ні па геаграфічных, ні па культурных асаблівасцях Новую Зеландыю немагчыма адназначна аднесці да аднаго з кантынентаў. Тэрыторыя краіны ляжыць часткова на Аўстралійскай, часкова на Ціхаакіянскай літасферных плітах, а насельніцтва паходзіць пераважна з двух розных культурных рэгіёнаў: нашчадкі ў асноўным брытанскіх каланістаў у еўрапейскім і карэннае насельніцтва маоры ў палінезійскім культурным поясе Акіяніі.
Новая Зеландыя ўваходзіць у склад Каралеўстваў Садружнасці. Да Каралеўства Новая Зеландыя, галоўным прадстаўніком якога з’яўляецца брытанскі манарх, належаць таксама на прынцыпе «беспрымусовай асацыяцыі» (in free association) адміністрацыйна незалежныя тэрыторыі Астравоў Кука і Ніуэ, а таксама новазеландская калонія Такелау. Акрамя гэтага, Новая Зеландыя заяўляе аб сваіх тэрытарыяльных прэтэнзіях на рэгіён Рос у Антарктыдзе, які, адпаведна, стаў бы пятай часткай Каралеўства Новая Зеландыя.
За Новай Зеландыяй замацавалася назва «зялёны востраў». Выклікана гэта ў першую чаргу адносна нізкай шчыльнасцю засялення і адпаведна некранутай рукой чалавека дзівоснай прыгажосцю прыроды, а таксама незвычайна разнастайнай і звязанай з ізаляваным геаграфічным месцазнаходжаннем непаўторнай вегетацыяй.
Геаграфія
Асноўны артыкул: Геаграфія Новай Зеландыі
Геаграфічнае месцазнаходжанне і тапаграфія
Новая Зеландыя — краіна з самай вялікай адлегласцю да Цэнтральнай Еўропы: часткі тэрыторыі Новай Зеландыі знаходзяцца якраз у геаграфічна супрацьлеглым Іспаніі месцы і, такім чынам, утвараюць яе антыподы. Тэрыторыю Новай Зеландыі ўтвараюць два галоўныя астравы, аддзеленыя адзін ад другога пралівам Кука, і шматлікія значна меншыя астравы. Некаторыя з астравоў, такія як востраў Сцюарта, Вялікі Бар’ерны востраў, знаходзяцца дастаткова блізка ад узбярэжжа двух галоўных астравоў Новай Зеландыі. Адлегласць да самай дальняй новазеландскай тэрыторыі на поўначы — астравоў Кермадэк — складае звыш 1.000 км, самы дальні ўсходні пункт краіны — архіпелаг Чатэм — ляжыць на адлегласці звыш 700 км ад Паўночнага вострава. Акрамя гэтага, вялікая колькасць астравоў, такія як, напрыклад, Оклендскія астравы, астравы Кемпбел альбо астравы Антыподаў, знаходзіцца ў субанктартычным рэгіёне. У 1998 годзе ўсе субантарктычныя астравы Новай Зеландыі былі аб’яўлены Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.
Агульная плошча Новай Зеландыі складае 270.534 км² і з’яўляецца некалькі меншай за Італію, але большай за Аб’яднанае Каралеўства альбо Усходнюю Германію. Маскімальная шырыня галоўных атравоў ва ўсходня-заходнім напрамку — 200 км, з поўначы на поўдзень Новая Зеландыя прасціраецца на 1.600 км.
Плошча Паўночнага вострава складае 113.729 км², з шырокімі нізінамі, у першую чаргу ў рэгіёне Вайката. У цэнтральнай частцы вострава дамінуе Цэнтральнае плато, на якім знаходзіцца Нацыянальны парк Тангарыра з вулканамі Нгаўрухоэ, Тангарыра і Руапеху і які быў аб’яўлены ЮНЕСКА першым камбінаваным аб’ектам Сусветнай спадчыны: як культурнай, так і прыроднай. Самае высокае ўзвышэнне вострава — гара Руапеху (2797 м). На поўначы ад Руапеху, у самым цэнтры Паўночнага вострава раскінулась возера Таупа, самае вялікае возера Новай Зеландыі. Праз усходнюю частку Паўночнага вострава цягнуцца шматлікія адносна невысокія горныя храбты, адметнай гарой заходняй часкі вострава з’яўляецца гара Таранакі, якая ўздымаецца на раўніне на вышыню 2.518 метраў і мае амаль што правільную конусападобную форму.
У НОвай Зеландыі знаходзіцца пагорак з самай доўгай назвай Таўматавакатангіангакаававатаматэатурыпукакапікімаўнгахаранукупакаівенуакітанатах
Геалогія
Каля 200 мільёнаў год таму Новая Зеландыя, як і большасць сённяшніх тэрыторый у паўднёвым паўшар’і Зямлі, належыла да кантынента Гандвана.
Гісторыя
Асноўны артыкул: Гісторыя Новай Зеландыі Паводле палінезійскіх легенд, Новая Зеландыя заселена ў X—XIV стст. выхадцамі з астравоў Таварыства. Напярэдадні з’яўлення еўрапейцаў карэнныя жыхары Новай Зеландыі — маары падзялляліся на дзесяткі плямён, якія не мелі ўласных дзяржаўных утварэнняў. Адкрыта галандскім мараплаўцам А. Я. Тасманам у 1642 г., названа ў гонар адной з галандскіх правінцый. У 1769—1770 гг. даследавана англійскім капітанам Дж. Кукам. У пачатку XIX ст. ў Новай Зеландыі з’явіліся еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія місіянеры, утвораны першыя еўрапейскія пасяленні. 6 лютага 1840 г. прадстаўнікі брытанскага ўрада прымусілі правадыроў маары падпісаць дагавор, паводле якога над Новай Зеландыяй прызнаваўся брытанскі пратэктарат, з 1841 г. — брытанская калонія, месца масавай іміграцыі з Вялікабрытаніі. Захоп зямель маары прывёў да англа-маарыйскіх войнаў 1843—1871 гг. Да канца XIX ст. карэннае насельніцтва складала менш за 10 % жыхароў краіны. У 1893 г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. З 1907 г. Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна — самакіравальнай краіны ў складзе Брытанскай імперыі. У 1-ю сусветную вайну больш за 100 тыс. новазеландцаў ваявалі ў Еўропе ў складзе брытанскіх войск.
Паводле Вэстмінстэрскага статута 1926 г. Новая Зеландыя атрымала з 1931 г. поўную самастойнасць ва ўнутраных і знешніх справах. У 2-ю сусветную вайну новазеландскія войскі ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Еўропе і на Ціхім акіяне. У 1951 г. Новая Зеландыя далучылася да саюза АНЗЮС (Аўстралія, Новая Зеландыя, ЗША), у 1954 г. — СЕАТА. Удзельнічала ў в’етнамскай вайне 1964—1973 гг. на баку ЗША. У палітычным жыцці Новай Зеландыі з 1930-х гг. супернічаюць Лейбарысцкая і Нацыянальная партыі. У 1980-я г. ўрад лейбарыстаў на чале з Д. Лонгі змагаўся за стварэнне бяз’ядзернай зоны ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна. На парламенцкіх выбарах 1993 г. перамагла Нацыянальная партыя, урад якой (з 1997 г. на чале з Джэні Шыплі) пачаў рэформу для паскарэння эканамічнага развіцця краіны.
Адміністрацыйны падзел
Рэгіён | Адмін. цэнтр | Плошча (км²) | Насельніцтва(2) | ||
---|---|---|---|---|---|
1 | Нортленд | Фангарэі | 13.941 | 147.600 | |
2 | Окленд | Окленд | 16.140 | 1.316.900 | |
3 | Вайката | Гамільтан | 25.598 | 381.800 | |
4 | Бей-оф-Пленты | Таўранга | 12.447 | 257.600 | |
5 | Гісбарн (1) | Гісбарн | 8.351 | 44.900 | |
6 | Таранакі | Нью-Плімут | 7.273 | 105.500 | |
7 | Манавату-Уангануі | Уангануі | 22.215 | 227.100 | |
8 | Хокс-Бей | Нейпір | 14.164 | 149.100 | |
9 | Уэлінгтан | Уэлінгтан | 8.124 | 456.900 | |
10 | Мальбара (1) | Бленем | 12.484 | 42,300 | |
11 | Нельсан (1) | Нельсан | 445 | 45.200 | |
12 | Тасман (1) | Рычманд | 9.786 | 45.800 | |
13 | Кентэрберы | Крайстчэрч | 45.845 | 520.600 | |
14 | Заходняе Узбярэжжа | Грэймут | 23.000 | 30.600 | |
15 | Атага | Данідын | 31.476 | 195.000 | |
16 | Саўтленд | Інверкаргіл | 30.753 | 93.600 | |
17 | Астравы Чатэм (3) | Ваітангі | 963 | 750 | |
(1) Гэтыя рэгіёны з'яўляюцца унітарнымі адміністрацыйнымі адзінкамі (Unitary Authorities) і выконваюць адначасова функцыі як рэгіёнаў, так і раёнаў. |
Эканоміка
Новая Зеландыя — развітая краіна з рынкавай сістэмай эканомікі, аснову якой складаюць сельская гаспадарка, апрацоўчая і харчовая прамысловасць і турызм. Эканоміка краіны мае экспартную арыентацыю. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі з’яўляюцца Аўстралія, ЗША, Японія, Кітай.
Валавы нацыянальны прадукт (ВНП) Новай Зеландыі складаў у 2007 годзе 112,7 млрд амерыканскіх даляраў, займаючы па гэтым паказчыку па розных ацэнках 58-60 месца ў свеце[2]. Даходы дзяржаўнага бюджэту — 54,36 млрд долараў[3]. Даходы на душу насельніцтва складалі ў 2007 годзе 26 300 амерыканскіх даляраў, займаючы па гэтым паказчыку 21 месца ў свеце[4]. Узровень гадавога прыросту ВНП складае 4,8%. Узровень інфляцыі паводле дадзеных 2006 года складаў 3,8%[5]. Знешні доўг краін паводле дадзеных 2006 года складаў 59,08 млрд долараў ЗША (47-е месца ў свеце), што складала ў разліку на душу насельніцтва арыентыровачна 11,7 тыс. долараў ЗША[6]. Доля дзяржаўнага сектара ў эканоміцы невялікая: у 2008 годзе пад кантролем дзяржавы знаходзілася 19 прадпрыемстваў і арганізацый[7]. Колькасць працаздольнага насельніцтва ў краіне ў 2007 годзе — 2 180 000 чалавек[8]. Большая частка з гэтага ліку (да 65%) занята ў сферы абслугоўвання. Узровень беспрацоўя ў 2007 годзе — 3,8 %[9].
Новая Зеландыя з’яўляецца членам шэрагу міжнародных і рэгіянальных эканамічных арганізацый. У ліку найбольш уплывовых — Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, Сусветная гандлёвая арганізацыя, Азіяцка-Ціхаакіянскае эканамічнае супрацоўніцтва, Міжнароднае энергетычнае агенцтва. Новая Зеландыя ў 2012 годзе ўзначаліла рэйтынг лепшых краін для вядзення бізнесу, складзены амерыканскім дзелавым часопісам Forbes. Годам раней Новая Зеландыя займала другі радок спісу. Лідарства Новай Зеландыі забяспечыў яе «празрысты і стабільны» бізнес-клімат, падбадзёрыць прадпрымальніцтва, тлумачаць у Forbes. Новая Зеландыя заняла першае месца па чатырох з 11 паказчыкаў, якія даследавалі супрацоўнікі Forbes. Краіна лідыруе ў сферы асабістай свабоды, абароны правоў інвестараў, па нізкіх ўзроўнях бюракратызацыі і карупцыі[10].
Грашовая сістэма
Грашовая сістэма Новай Зеландыі зарадзілася толькі з прыходам на гэтыя землі першых еўрапейцаў. У больш раннія часы маоры не выкарыстоўвалі грошы ў звыклым разуменні гэтага слова, аддаючы перавагу будаваць свае эканамічныя ўзаемаадносіны на аснове бартэрных абменаў. Да 1840 года ў краіне не існавала адзінай манетнай сістэмы і пасяленцы выкарыстоўвалі ў асноўным манеты брытанскай чаканкі. Банкноты былі значна менш распаўсюджаныя ў звароце. Пасля 1840 года ў зварот увайшлі прыватныя даўгавыя абавязацельствы і банкноты, якія выпускаюцца прыватнымі гандлярамі. Такая сітуацыя складвалася аж да 1881 года, і сумарна 48 прыватных гандляроў за гэты перыяд выпусцілі ў абарачэнне свае банкноты і манеты. У 1897 годзе адзінай афіцыйнай валютай краіны сталі грашовыя знакі Вялікабрытаніі. Акрамя гэтага, яшчэ 6 банкаў краіны мелі права выпускаць у абарачэнне ўласныя банкноты. З 1930 года адзінай легальнай валютай краіны сталі грашовыя знакі, якія ўводзяцца ў абарачэнне Рэзервовым банкам Новай Зеландыі (англ.: Reserve Bank of New Zealands). У якасці ўзору стала выкарыстоўвацца брытанская грашовая сістэма з дзяленнем на фунты стэрлінгаў, шылінгі і пенсы. У 1967 годзе ў зварот была ўведзена дзесятковая сістэма з адначасовым увядзеннем у абарачэнне долараў і цэнтаў.
У цяперашні час у звароце краіны знаходзяцца банкноты наміналам у 5, 10, 20, 50 і 100 долараў і манеты наміналам 1 і 2 долара і 10, 20 і 50 цэнтаў.
Банкаўская сістэма
Новая Зеландыя валодае наладжанай сістэмай банкаўскіх паслуг, пабудаванай на сістэме абавязковага дзяржаўнага ліцэнзавання ўсёй банкаўскай дзейнасці. Станам на 2009 год у краіне дзейнічала 19 банкаў, з якіх 9 з’яўляліся аддзяленнямі буйных міжнародных банкаў[11]. Арганізацыя банкаўскай дзейнасці каардынуецца Рэзервовым банкам Новай Зеландыі, які выконвае функцыі цэнтральнага банка краіны і вызначае манетарную і фінансавую палітыку дзяржавы. Асноўныя банкі краіны маюць разгалінаваную сетку аддзяленняў ва ўсіх асноўных населеных пунктах краіны, пры гэтым аддзяленні KiwiBank працуюць на базе паштовых аддзяленняў сувязі. Усе асноўныя банкі краіны ўдзельнічаюць у міжбанкаўскай сістэме EFTPOS (Electronic Funds Transfer at Point of Sale), якая забяспечвае ўзаемаразлікі па плацяжах крэдытных і дэбетавых карт.
Сельская гаспадарка
Новая Зеландыя мае міжнародную рэпутацыю краіны з эфектыўнай і высокаразвітай сельскагаспадарчай індустрыяй. Прадукцыя прамысловай жывёлагадоўлі (асабліва малочная жывёлагадоўля і авечкагадоўля), садоўніцтва, вінаробства і вінаградарства, лесаводства сталі аднымі з асноўных крыніц нацыянальнай эканомікі. Даследчая праца і сучасныя тэхналогіі адыгрываюць важную ролю ва ўстойлівай канкурэнтаздольнасці новазеландскай сельскагаспадарчай прадукцыі і высокім попыце на яе на міжнародным рынку[12]. Прамысловае пагалоўе авечак складала ў 2005 годзе больш за 40 млн галоў; пагалоўе буйной рагатай жывёлы — 8 600 000 галоў, з іх 4,2 млн галоў — малочны статак; фермерскае пагалоўе аленяў склала ў тым жа годзе 1 600 000 галоў[13].
Структура сельскагаспадарчай галіны Новай Зеландыі шмат у чым унікальная для развітых краін. Асноўнай яе асаблівасцю з’яўляецца адсутнасць якіх-небудзь датацый з боку дзяржавы фермерскім гаспадаркам. Гэта выклікае неабходнасць для вытворцаў і экспарцёраў сельскагаспадарчай прадукцыі самастойна канкурыраваць са сваімі калегамі з іншых краін, у многіх з якіх сельскагаспадарчая галіна традыцыйна карыстаецца субсідыямі дзяржавы. Менавіта ў гэтай сувязі Новая Зеландыя настойліва выступае на міжнародных эканамічных форумах і асабліва ў рамках СГА за ўвядзенне агульнага рэжыму кантролю за працэсамі дзяржаўных фінансавых падтрымак сельскагаспадарчых галін эканомікі ва ўсіх краінах-вытворцах. Кантроль за развіццём і функцыянаваннем сельскай гаспадаркі краіны ажыццяўляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і лясной прамысловасці (англ.: Ministry of Agriculture and Forestry)[14]. Аднак, такі кантроль не з’яўляецца абмежавальным — уся сельская гаспадарка Новай Зеландыі існуе і развіваецца на прынцыпах свабоднай эканомікі.
Прамысловае рыбалоўства
Прамысловае рыбалоўства гуляе вялікую ролю як у жыцці новазеландцаў, так і ў развіцці эканомікі краіны. Гэта шмат у чым вызначае важнасць для Новай Зеландыі яе 200-мільнай выключнай эканамічнай зоны, якая з’яўляецца асноўнай базай для рыбаловаў краіны. У 2002 годзе эканоміка марскога гаспадаркі дала 3,3 млрд долараў або больш за 3% ад велічыні ВНП[15]. У 2006 годзе толькі экспарт свежавылаўленай рыбы і морапрадуктаў склаў 1,3 млрд долараў. Здабыча марскіх рэсурсаў ажыццяўляецца на аснове навукова абгрунтаваных норм кватавання, якiя вызначаюцца дзяржавай і размеркавальных сярод нацыянальных рыбодобывающих кампаній. Частка квот на прамысловую здабычу належыць маоры. Для выканання кватуемага вылаву новазеландскія кампаніі часта фрахтуюць флот іншых краін, часцей за ўсё Украіны, Расіі, Кітая.
Рыбаловы краіны вядуць прамысловую здабычу больш за 130 відаў рыб і іншых марскіх рэсурсаў. Найбольш важнае значэнне сярод іх маюць новазеландскі макруронус, луцыян, хапласцет, кальмар, хек, лангуст і шэраг іншых. Каля 90% здабытай рыбы і морапрадуктаў прызначаюцца для экспарту.
Прамысловая вытворчасць
Сельскагаспадарчая вытворчасць, прамысловае рыбалоўства, харчовая і лясная прамысловасць з’яўляюцца асновай эканомікі краіны і шмат у чым вызначаюць і кірунак развіцця прамысловай вытворчасці. Харчовая індустрыя — найбуйнейшая прамысловая галіна па занятасці і разгалінавання інфраструктуры ў эканоміцы Новай Зеландыі. Сумарныя аб’ёмы прадукцыі харчовай прамысловасці складаюць каля 10% ВНП, а экспарт прадукцыі харчовай прамысловасці каля 15 млрд долараў[16]. Характэрнай асаблівасцю краіны з’яўляецца і практычна поўная адсутнасць буйных прамысловых прадпрыемстваў і галін цяжкай прамысловасці. Разам з тым, у краіне існуе каля 15 000 кампаній, якія займаюцца вытворчасцю прамысловай прадукцыі для розных галін эканомікі. Вялікая доля вытворчасці арыентавана на экспарт. Прамысловыя кампаніі генеруюць сумарна каля 15% ВНП. Асноўная колькасць прамысловай вытворчасці арыентавана на забеспячэнне патрэбаў аўтамабільнага транспарту, авіяцыі і абароннай галіны, а таксама на вытворчасць электронных вырабаў і ў прамысловасці высокіх тэхналогій[17].
Біятэхналагічная вытворчасць (асабліва сельскагаспадарчыя біятэхналогіі і фармакалагічныя тэхналогіі) традыцыйна для Новай Зеландыі. Яе гадавы аб’ём складае каля 800 млн долараў[18].
Энергетыка
У аснове энергетычнай галіны эканомікі Новай Зеландыі ляжыць выкарыстанне нафта- і газапрадуктаў, электраэнергіі і геатэрмальнай энергіі. У сувязі з бяз’ядзерным статусам краіны, атамная энергетыка ў Новай Зеландыі не выкарыстоўваецца, і планаў яе з’яўлення не існуе. Сумарныя энергетычныя паказчыкі здабычы газу ў Новай Зеландыі складаюць арыентыровачна 200 петаджоўляў[19]. Сумарныя энергетычныя паказчыкі здабычы нафты складаюць 38 петаджоўляў[20]. Здабыча нафты ў краіне прыкметна зніжаецца ў апошнія гады, і колькасць імпартуемых нафтапрадуктаў няўхільна расце, склаўшы ў 2004 годзе сумарна каля 300 петаджоўляў[21].
Здабыча вугалю ў Новай Зеландыі складае ў сумарных энергетычных паказчыках арыентыровачна 140 петаджоўляў (паводле дадзеных 2006 года). Каля траціны вугалю адпраўляецца на экспарт[22]. Актыўна выкарыстоўваецца геатэрмальная энергія. З 129 вядомых геатэрмальных зон у Новай Зеландыі прамысловае значэнне маюць 36 зон з тэмпературамі вады ад 70 да 220 градусаў. Геатэрмальны пар выкарыстоўваецца ў цэлым шэрагу прамысловых і сельскагаспадарчых вытворчасцей, але асноўны яго аб’ём выкарыстоўваецца для выпрацоўкі электраэнергіі. Такое яго выкарыстанне дае не менш за 7% (2,7 млрд кВт·г) ад агульнага аб’ёму ў краіне[23].
Агульная вытворчасць электраэнергіі ў краіне ў паказчыках 2006 года склала 41,5 млрд кВт·г. Пры гэтым найбольшая колькасць электраэнергіі (56%, больш за 23 млрд кВт·г) было выраблена на гідраэлектрастанцыях. Газ і вугаль сталі наступнымі па важнасці крыніцамі атрымання электраэнергіі. З іх выкарыстаннем у 2006 годзе было выпрацавана адпаведна 21,3% і 13,1% ад агульнага аб’ёму электраэнергіі або 8,8 млрд кВт·г і 5,4 млрд кВт·г адпаведна. Альтэрнатыўныя крыніцы выпрацоўкі электраэнергіі прадстаўлены ветравым станцыямі, у 2006 годзе яны далі 1,5% ад агульных аб’ёмаў[24].
Краіна працягвае актыўна развіваць ветраэнергетыку, падвоіўшы ў 2007 годзе генеравальныя аб’ёмы ветраэнергетычных ферм у параўнанні з паказчыкамі 2006 года. У 2008 годзе ў краіне дзейнічала 8 ветраэнергетычных ферм. 11 новых ферм знаходзяцца на розных стадыях будаўніцтва або праектавання[25].
Міжнародны гандаль
Геаграфічная ізаляванасць Новай Зеландыі, абмежаванасць уласнай індустрыяльнай базы і аддаленасць яе ад асноўных сусветных рынкаў прымушалі на працягу ўсёй гісторыі яе развіцця надаваць вялікую ўвагу знешнім гандлі і міжнароднаму эканамічнаму супрацоўніцтву. Паводле розных ацэнак не менш за 20% вырабленай у краіне прадукцыі прызначана для экспарту. Паводле дадзеных 2006 года агульны аб’ём экспарту Новай Зеландыі складаў амаль 33 млрд долараў (тут і далей у гэтым раздзеле лічбы прыводзяцца ў новазеландскіх доларах) і аб’ём імпарту ў тым жа годзе перавысіў 37 млрд долараў[26].
Асноўнымі экспартнымі галінамі эканомікі краіны традыцыйна прынята лічыць сельская гаспадарка, рыбалоўства і перапрацоўку морапрадуктаў, лясную і дрэваапрацоўчую прамысловасць. Менавіта на долю гэтых галін прыпадае больш за палову экспартнай выручкі краіны. Малочная прадукцыя складае не менш за 18% ад агульнага аб’ёму экспарту, на долю экспарту воўны даводзіцца не менш за 14% і доля прадукцыі лясной гаспадаркі і дрэваперапрацоўкі складае не менш за 4% агульнага аб’ёму экспарту Новай Зеландыі[27].
Найбольшую долю імпарту ў краіну склалі нафтавыя і паліўныя прадукты, на такія закупкі спажыўцы краіны патрацілі больш за 3,1 млрд даляраў. Другі па велічыні нішай імпарту краіны сталі ў апошнія гады аўтамабілі, прыцягваючы 3,1 млрд долараў у агульным аб’ёме імпарту. Далей знаходзіцца імпарт авіяцыйнай тэхнікі з штогадовымі выдаткамі на яго не менш 1,7 млрд долараў[28].
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі краіны з’яўляюцца Аўстралія (аб’ём гандлю з гэтай краінай складае паводле дадзеных 2005 года 6,1 млрд долараў), ЗША (4,2 млрд долараў паводле тых жа дадзеных), Японія (3,3 млрд долараў). Не менш за 70% экспарту з Новай Зеландыі прыпадае на краіны АТЭС[29].
Новай Зеландыяй заключаны шэраг Пагадненняў аб свабодным гандлі. Першае пагадненне падобнага роду было заключана ў 1966 годзе з Аўстраліяй, пазней (у 1983 годзе) пагадненне было пашыранае (Australia New Zealand Closer Economic Relations Trade Agreement). C 2001 года падобная дамова дзейнічае з Сінгапурам (New Zealand and Singapore Closer Economic Partnership). У 2005 годзе пагадненне аб свабодным гандлі было складзена з Тайландам (New Zealand and Thailand Closer Economic Partnership). У тым жа годзе аналагічнае па характары чатырохбаковае пагадненне было заключана з Брунеем, Чылі і Сінгапурам (Trans-Pacific Strategic Economic Partnership). У 2008 годзе першай сярод развітых краін Новая Зеландыя заключыла пагадненне аб свабодным гандлі з Кітаем (New Zealand China Free Trade Agreement)
Турызм
Сфера турызму і звязаныя з ёй індустрыі становяцца з кожным годам усё больш важнымі элементамі эканомікі Новай Зеландыі. Месцазнаходжанне краіны і прыгажосць яе прыроды ў спалучэнні з высокім узроўнем сэрвісу, выгодай транспартных структур і развіццём актыўных праграм прыцягнення турыстаў у краіну гэтаму спрыяюць. У цяперашні час турызм стварае не менш за 10% ВНП краіны. У сферы турызму працуюць амаль 18 000 прадпрыемстваў, і яны ствараюць каля 10% працоўных месцаў у краіне[30].
У 2006 годзе краіну наведала рэкордная за ўсю яе гісторыю колькасць турыстаў — 2 422 000 чалавек. Пры гэтым, у сярэднім кожны турыст знаходзіўся ў краіне 20 дзён, і яны сумарна патрацілі ў Новай Зеландыі больш за 6,5 млрд долараў. Асноўную колькасць турыстаў складаюць жыхары Аўстраліі. Значна вырасла за апошні час колькасць турыстаў з КНР, і яны склалі ў 2006 годзе другую па агульнай колькасці групу міжнародных турыстаў, якія наведалі краіну. Далей ідуць турысты з ЗША, Германіі, Паўднёвай Карэі, Японіі[31]. У адносінах да грамадзян краін СНД Новая Зеландыя выконвае даволі жорсткі візавы рэжым. Сярэдні тэрмін разгляду дакументаў Іміграцыйнай службай Новай Зеландыі — 14 каляндарных дзён. У некаторых выпадках і ў залежнасці ад сезону гэты тэрмін можа быць скарочаны або павялічаны. Калі паездка плануецца ў лістападзе-студзені, дакументы на візу павінны быць пададзены мінімум за паўтара месяцы да даты ад’езду. Калі пры пералёце ў Новую Зеландыю самалёт робіць пасадку ў Аўстраліі, трэба аформіць транзітную аўстралійскую візу па-за залежнасці ад працягласці прыпынку ў Аўстраліі і намеры не пакідаць будынак аэрапорта[32].
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Міжнародны валютны фонд (красавік 2008)
- ↑ New Zealand(англ.) (недаступная спасылка). CIA. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2009. Праверана 2 студзеня 2009.
- ↑ The World Factbook: New Zealand(англ.) (недаступная спасылка). Index Mundi. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2006. Праверана CIA.
- ↑ GDP per Capita(англ.) (недаступная спасылка). Statistic New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2006. Праверана 2 студзеня 2009.
- ↑ New Zealand Inflation Rate(англ.) . Index Mundi. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 2 студзеня 2009.
- ↑ World’s External Debt(англ.) (недаступная спасылка). CIA. Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2019. Праверана 11 студзеня 2009.
- ↑ List of State Services and wider State sector organisations(англ.) (недаступная спасылка). New Zealand State Services Commission. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2008. Праверана 11 студзеня 2009.
- ↑ New Zealand Labor Force(англ.) . Index Mundi. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 7 студзеня 2009.
- ↑ New Zealand Unemployment Rate(англ.) . Index Mundi. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 7 студзеня 2009.
- ↑ Kurt Badenhausen. New Zealand Tops Our List Of The Best Countries For Business(англ.) . Forbes.com (14 ноября 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2013. Праверана 31 марта 2013.
- ↑ List of registered banks in New Zealand(англ.) . The Reserve Bank of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 31 жніўня 2009.
- ↑ Situation and outlook for New Zealand agriculture and forestry(англ.) . New Zealand Ministry of Agriculture and Forestry. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 11 студзеня 2009.
- ↑ Agricultural production statistics for the 2006(англ.) (недаступная спасылка). Statistics New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2007. Праверана 11 студзеня 2009.
- ↑ Ministry of Agriculture and Forestry(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 11 студзеня 2009.
- ↑ Marine Environmental accounts(англ.) (недаступная спасылка). Statistics New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2006. Праверана 23 студзеня 2009.
- ↑ Food and Beverage: growing traditional strengths with innovation(англ.) (недаступная спасылка). New Zealand Trade and Enterprise. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 23 студзеня 2009.
- ↑ Specialised Manufacturing(англ.) (недаступная спасылка). New Zealand Trade and Enterprise. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 23 студзеня 2009.
- ↑ Biotechnology and agritech(англ.) (недаступная спасылка). New Zealand Trade and Enterprise. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 23 студзеня 2009.
- ↑ Gas Fields & Production(англ.) . Gas Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 11 лютага 2009.
- ↑ Gas Fields & Production(англ.) . New Zealand Ministry of Economic Development. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 11 лютага 2009.
- ↑ New Zealand Ministry of Economic Development, Energy Information
- ↑ World Coal Institute Country Profile - New Zealand(англ.) (недаступная спасылка). Coal Association of New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 11 лютага 2009.
- ↑ New Zealand geothermal uses(англ.) (недаступная спасылка). New Zealand Geothermal Association. Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2005. Праверана 11 лютага 2009.
- ↑ New Zealand Electricity Commission annual report, 2005—2006(англ.) (недаступная спасылка). New Zealand Electricity Commission. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 11 лютага 2009.
- ↑ Wind generation in New Zealand(англ.) (недаступная спасылка). New Zealand Wind Energy Association. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 11 лютага 2009.
- ↑ Overseas cargo statistics, 2006(англ.) (недаступная спасылка). Statistics New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2007. Праверана 20 лютага 2009.
- ↑ Agricultural and forestry exports from New Zealand(англ.) (недаступная спасылка). Ministry of Agriculture and Forestry. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 20 лютага 2009.
- ↑ New Zealand Export statistics(англ.) (недаступная спасылка). Statistics New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2004. Праверана 20 лютага 2009.
- ↑ New Zealand external trade statistics(англ.) (недаступная спасылка). Statistics New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2007. Праверана 20 лютага 2009.
- ↑ Key Tourism Statistics(англ.) . New Zealand Ministry of Tourism. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 23 лютага 2009.
- ↑ Tourism Leading Indicators Monitor(англ.) . New Zealand Ministry of Tourism. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2007. Праверана 23 лютага 2009.
-
↑ [abeltasman.ru Визы в Новую Зеландию](http://abeltasman.ru/content/vizy-v-novuyu-zelandiyu)(недаступная спасылка)
Літаратура
- Грудзинский В. В., Олтаржевский, В. П. Новая Зеландия в международных отношениях 1939—1945 гг. — Иркутск, 1993.
- Малаховский, К. В. Британия южных морей. — М., 1973.
- Малаховский, К. В. История Новой Зеландии. — М., 1981.
Спасылкі
Новая Зеландыя на Вікісховішчы |
- Урады Новай Зеландыі (англ.)
- Te Ara — энцыклапедыя Новай Зеландыі (англ.)
- Міністэрствы культуры і гістарычнай спадчыны (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя калоніі Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.