Гамільтан (Новая Зеландыя)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гамільтан.
Гамільтан (англ.: Hamilton) — горад на в. Паўночны Новай Зеландыі, цэнтр рэгіёну Ваіката.
Насельніцтва горада складае 187 960 чалавек, яшчэ 129 249 пражывае ў ваколіцах і ў прылеглых населеных пунктах. Горад размешчаны па абодвух берагах найбуйнейшай ракі Новай Зеландыі Ваіката. На мове карэннага насельніцтва краіны горад называецца Кірыкірыроа (маоры: Kirikiriroa).
У горадзе размешчаны адзін з найбуйнейшых універсітэтаў краіны Універсітэт Уаіката (англ.: University of Waikato), у ім і іншых прафесійных навучальных установах горада навучаецца каля 25 000 чалавек.
Горад з’яўляецца найбуйнейшым чыгуначным вузлом краіны і адным з найважнейшых транспартных вузлоў. У горадзе размешчана найбуйнейшае авіябудаўнічае прадпрыемства краіны — Пасіфік Аэраспейс (англ.: Pacific Aerospace), якое выпускае камплектуючыя часткі для лідараў сусветнага самалётабудавання Boeing і Airbus SAS і лёгкія самалёты.
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Джасінда Ардэрн (нар. 1980) — навазеландскі палітык
- Хелен Элізабет Кларк (нар. 1950) — навазеландскі палітык
Літаратура
- Гамільтан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гамільтан (Новая Зеландыя)
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.