Норыдж
Но́рыдж — горад на паўднёвым усходзе Вялікабрытаніі, на рацэ Уэнсем. Адміністрацыйны цэнтр графства Норфалк. 129 500 жыхароў (2006). Транспартны вузел.
Гісторыя
Няма ніякіх звестак пра тое, што тэрыторыя горада была населена да ўварвання саксаў, якія ў VII стагоддзі заснавалі сяло Norwic («паўночнае паселішча»), спустошанае датчанамі ў 1004 годзе. Першая гарадская хартыя адносіцца да 1158 года. У Сярэднявеччы Норыдж быў адным з самых квітнеючых гарадоў правінцыйнай Англіі, нароўні з Брысталем і Ёркам. У горадзе і яго наваколлях дзейнічала мноства воўнапрадзільняў, працавалі на якіх фламандцы, што прыехалі ў Норфалк па запрашэнні караля Эдуарда III у 1336 годзе. Прыток эмігрантаў з Іспанскіх Нідэрландаў узмацніўся падчас Нідэрландскай рэвалюцыі, так што да 1579 года з 16-тысячнага насельніцтва Норыджа кожны трэці быў замежнікам.
Значэнне горада пахіснулася ў XVIII стагоддзі ў сувязі з эканамічным уздымам Манчэстэра, Глазга і іншых прамысловых цэнтраў на поўначы краіны. У наш час у Норыджы развіта пераважна абутковая прамысловасць. У 1964 годзе быў заснаваны Універсітэт Усходняй Англіі(англ.) бел..
Прамысловасць
Абутковая (галоўны цэнтр краіны), машынабудаўнічая, паліграфічная, харчовая.
Культура
Універсітэт, музеі. Раманска-гатычны сабор (11-15 ст.), замак (12 ст.).
Гарады-пабрацімы
Норыдж з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Уільям Джэксан Гукер, англійскі батанік
- Філіп Пулман, пісьменнік
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.