Нотынгем
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нотынгем.
Но́тынгем (англ.: Nottingham) — горад у Вялікабрытаніі ў цырыманіяльным графстве Нотынгемшыр. Насельніцтва горада складае 306 700 чалавек, паводле дадзеных на 2010 год. Нотынгем славіцца сваёй сувязю з легендай пра Робін Гуда, а падчас прамысловай рэвалюцыі атрымаў прызнанне ва ўсім свеце сваёй вытворчасцю шнуркоў і веласіпедаў. Ён атрымаў свой статус горада як урачыстасць каралевы Вікторыі ў 1897 годзе.
Гісторыя
Нотынгем быў заснаваны саксонскімі пасяленцамі, каля VII стагоддзя, затым яго заваявалі датчане. У IX стагоддзі ён стаў адным з пяці гарадоў у вобласці Дацкага права. Паводле афіцыйнай версіі назва горада ў старажытнасці гучала як «Снотынгахем» і адбылася ад імя аднаго з мясцовых правадыроў, Снота. Гук «с» у пачатку слова пасля быў згублены.
Імя горада Нотынгем звязана з узнікненнем легенды пра Робін Гуда. У горадзе ўстаноўлены помнік знакамітаму разбойніку.
Славутасці
- Cабор Святога Варнавы — галоўны каталіцкі храм горада
- Уолатан-хол — адзін з выбітных помнікаў англійскага Рэнесансу
- Царква Усіх Святых
Гарады-пабрацімы
- Любляна, Славенія
- Мінск, Беларусь
- Карлсруэ, Германія
- Харарэ, Зімбабвэ
- Гент, Бельгія
- Нінбо, Кітай
- Тымішаара, Румынія
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нотынгем
- Сайт горада
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 600 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.