wd wp Пошук:

Нючэпінг

Нючэпінг (шведск.: Nyköping) — горад у Швецыі на беразе Балтыйскага мора, цэнтр лена Сёдэрманланд. Насельніцтва 29 891 чалавек (2010). За 7 км на паўночны захад знаходзіцца аэрапорт Стакгольм-Скаўста.

Гісторыя

Панарама Нючэпінга на гравюры з кнігі Швецыя старажытная і сучасная, 1690-я
Нючэпінгскі замак

У XII стагоддзі ў раёне сучаснага Нючэпінга былі ўзведзены дзве каменныя абарончыя вежы. Мяркуецца, што ўжо ў гэты час ён быў важным гандлёвым месцам [2]. Першыя згадкі Нючэпінгу належаць аднак, да 1230 года — на мясцовай манеце, знойдзенай у 1961 г., на якой выбіта назва «NVCOPIE». Прыкладна ў гэты час быў пабудаваны і Нючэпінскі замак (дакладная дата, аднак, невядома). У самым пачатку XIV стагоддзя ў ім знаходзіўся палонены Вальдэмар Біргерсан, які там і памёр у 1302 годзе. У 1317 г. у замку меў месца г.зв. Нючэпінскі пір, на які кароль Біргер запрасіў сваіх братоў герцагаў Эрыка Магнусана і Вальдэмара Магнусана, пасля чаго арыштаваў іх і кінуў за краты. 20 верасня 1396 г. у Нючэпінскім замку была падпісана г.зв. Нючэпінская рэцэсія, якая стала падмуркам для заключэння Кальмарскай уніі.

У 1521 годзе замак быў узяты Густавам Вазам. З 1568 г. герцаг Карл зрабіў Нючэпінг адміністрацыйным цэнтрам сваіх уладанняў, а ў 1592 годзе ажаніўся там з Крысцінай Гольштэйн-Готарпскай. У час Вялікай Паўночнай вайны, 24 ліпеня 1719 г., Нючэпінг амаль цалкам быў спалены рускімі. Пасля гэтай вайны ў горадзе пачынае развівацца прамысловасць: былі пабудаваны папяровая, тытунёвая, цукровая і іншыя фабрыкі, на якой працавалі, пераважна нямецкія эмігранты. У 1749 годзе ў Нючэпінгу налічвалася 2200 жыхароў [3].

У XIX — пачатку XX стагоддзя ў горадзе працягвалася развіццё прамысловасці і рост насельніцтва (4784 чалавекі ў 1860 г., 9810 у 1910 г.). З 1941 да 1980 г. у горадзе была размешчана Сёдэрманландская паветраная флатылія. У 20102011 у квартале Окрукен праводзіліся археалагічныя раскопкі.

Славутасці

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Population in the country, counties and municipalities by sex and age 31/12/2009
  2. Nyköping. Medeltidsstaden 13, sid. 10
  3. Nyköping. Kulturhistorisk byggnadsinventering, sid. 18

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1187 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be