Нямойтаўскі сельсавет
Нямо́йтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Нямойта.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Баравікі, Баяршчына, Будзішча, Крыльцова і Сукрэмна), таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Сенненскага гарсавета перададзены 2 населеныя пункты (Казлоўка і Папоўка)[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раснянскага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Андрэйчыкі, Бабаедава, Багданава, Будна, Вароніна, Васількова, Вейна, Кажамякі, Камарова, Клімавічы, Кузьміно, Мажулева, Пацкава, Первамайская, Пурплева, Рай, Расна, Серкуці, Сычэва, Сякірына, Цясішча і Чуцькі)[2]. 30 чэрвеня 2016 года скасавана вёска Кузьміно[3].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1548 чалавек[4], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
- ↑ Решение Сенненского районного Совета депутатов от 30 июня 2016 г. № 100 Об упразднении сельского населенного пункта Сенненского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Сенненскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.