wd wp Пошук:

Нясвіжскі сельсавет

Нясві́жскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Заазер’е.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — горад Нясвіж (не ўваходзіў у склад сельсавета). 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Сейлавіцкага сельсавета перададзена вёска Слаўкава[1]. 27 сакавіка 1978 года ў склад горада Нясвіж перададзена вёска Альба[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Карцэвіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Карцэвічы, вёскі Альбянка, Альхоўка, Малева, Саска Ліпка і Сычэва)[3]. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Заазер’е.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3477 чалавек[4], з іх 84,7 % — беларусы, 8,3 % — палякі, 5,7 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Нясвіжскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be