Ніжнядзевіцкі раён
Ніжнядзе́віцкі раён (руск.: Нижнедевицкий район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ніжнядзевіцк.
Геаграфія
Ніжнядзевіцкі раён мяжуе з Семілуцкім, Хахольскім і Рап’ёўскім раёнамі, а таксама Курскай і Белгародскай абласцямі. Плошча раёна складае 1240 км².
Гісторыя
Ніжнядзевіцкі раён быў утвораны ў 1928 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР. У 1963 годзе быў скасаваны і аб’яднаны з Хахольскім раёнам, аднак 12 студзеня 1965 года адноўлены.
Эканоміка
Вызначальнай галіной раёна з’яўляецца сельская гаспадарка. Плошча сельгасугоддзяў складае 94 тыс. га. Ралля займае 71,2 тыс. га. У структуры пасяўных плошчаў збожжавыя займаюць 53 % ад агульнай плошчы раллі.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ https://web.archive.org/web/20180726010024/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2018/bul_dr/mun_obr2018.rar Праверана 25 ліпеня 2018.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніжнядзевіцкі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 12 кастрычніка 2018. (руск.)
- Ніжнядзевіцкі раён Архівавана 16 красавіка 2018. (руск.) / Варонежскі гід
Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.