Семілуцкі раён
Семілу́цкі раён (руск.: Семилукский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Варонежскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Семілукі.
Геаграфія
Семілуцкі раён мяжуе з Рамонскім, Ніжнядзевіцкім і Хахольскім раёнамі, а таксама з Курскай і Ліпецкай абласцямі і Варонежам. Плошча раёна складае 1582 км².
Гісторыя
Раён быў утвораны 30 ліпеня 1928 года пад назвай Ендавішчанскі раён у складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці РСФСР. У 1932 годзе цэнтр раёна быў перанесены ў пасёлак Семілукі, які на сёння з’яўляецца горадам. Пасля падзелу Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці ў 1934 годзе раён застаўся ў складзе Варонежскай вобласці.
Зноскі
- 1 2 АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Семілуцкі раён
- Сайт раённай адміністрацыі (руск.)
- Семілуцкі раён(недаступная спасылка) (руск.) / Варонежскі гід
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Варонежскай вобласці Катэгорыя·Раёны Варонежскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.