Ніжын
Ні́жын[1], таксама Не́жын[2] (укр.: Ніжин) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Ніжынскага раёна. Стаіць на Астры (прытоку Дзясны).
Гісторыя
- Пад 1078 годам у «Аповесці мінулых гадоў» (Іпацьеўскі спіс) упамінаецца Няжаціна Ніва, дзе адбылася бітва[ru] рускіх князёў з полаўцамі. Аднак дапушчэнне, што Няжаціна Ніва знаходзілася на месцы цяперашняга Нежына, лічыцца малаімаверным[3].
- З 1147 года ўпамінаецца як Уненеж[4][5] («Когда же услышали другие города, — Уненеж, Белая Вежа, Бохмач, — что Всеволож взят»).
- У 1239 г. — (у кастрычніку) атрад мангольскага хана Менгу па дарозе на Чарнігаў знішчыў умацаванні Уненжа (Нежына). Амаль паўтара стагоддзя тут вандравалі нікому не падпарадкаваныя атрады броднікаў (берладнікаў).
- У 1320 г. Нежын (пад назвай «Нежынскае гарадзішча») увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, у 1471 годзе стала цэнтрам староства ў Кіеўскім ваяводстве[6].
- У 1380 г. — па дагаворы паміж маскоўскім князем Дзмітрыем Данскім і чарнігаўскім князем Дзмітрыем Альгердавічам Нежын увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, і ўвайшоў у склад кааліцыі княстваў, якую ўзначальваў маскоўскі князь. Кааліцыя стала вынікам імкнення маскоўскага князя выйсці з-пад залежнасці татарскай Залатой Арды і барацьбы за далучэнне ўдзельных княстваў былой старажытнарускай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, якое таксама прэтэндавала на ролю «збіральніка» старажытнарускай спадчыны.
- У 1500—1503 г. — у ходзе маскоўска-літоўскай вайны Нежын у складзе Чарнігава-Северскай зямлі адышоў да Масковіі.
- У 1514 г. — Уненж называецца Нежын. І гетман Яўстафій Ружынскі ўтварыў «Нежынскі казацкі полк».
- У 1618 г. — згодна з Дэулінскім дагаворам уся Северская зямля з Чарнігавам і Нежынам трапляе пад уладу Польшчы і ўваходзіць у склад Кіеўскага ваяводства. Польскі кароль Жыгімонт III Ваза пачаў умацоўваць асноўныя гарады, і на месцы старога гарадзішча ўзведзены новы горад і земляная цытадэль.
- У 1625 г. — 26 сакавіка Нежын атрымаў Магдэбургскае права[5][6], зямельныя ўладанні і герб з выяваю Георгія Пераможца[ru]. Створана гарадское самакіраванне на чале з войтам.
- У 1648 г. — у чэрвені войска Багдана Хмяльніцкага вызвалілі Нежын ад польскага панавання. Сфарміравалі Нежынскі казацкі полк (10 тыс. казакоў). Казакі Нежынскага палка ў 1649 г. прымалі ўдзел у паходзе на Кодак. У 1653 г. пад камандаваннем Івана Золотаренко ваявалі на поўначы Чарнігаўшчыны, а ў 1654—1655 гг. прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад польска-літоўскіх захопнікаў.
- У 1649 г. — Нежын быў зроблены цэнтрам кіравання аднаго з вялікіх маларасійскіх казацкіх палкоў «Нежынскі» (10000 казакоў), і заставаўся ім да 1782 г..
- У 1654 г. — паводле рашэнняў Пераяслаўскай Рады і сакавіцкіх артыкулаў[ru], Нежын, як і ўся тэрыторыя Левабярэжжа Украіны, быў далучаны да Расіі.
- У 1667 г. — маскоўскія войскі пад камандаваннем князя Рамаданаўскага спалілі горад, разграміўшы антымаскоўскае паўстанне.
- У 1708 г. — Нежын быў прыпісаны да Кіеўскай губерні, у 1781 г. прызначаны павятовым горадам Чарнігаўскага намесніцтва, у 1797 г. ўвайшоў у склад Маларасійскай губерні, у 1802 г. — Чарнігаўскай.
- У 1831 г. — Магдэбургскае права юрыдычна адменена ўказам Мікалая I. Паступова Нежын ператвараецца ў правінцыйны гарадок Расійскага дзяржавы.
- У 1943 г. — Нежын вызвалілі ад нямецкіх акупантаў.
Дынаміка колькасці насельніцтва Нежына
- у 1782 г. — 11000 жыхароў,
- у 1897 г. — 32000 ж.,
- у 1914 г. — 52000 ж.,
- у 1918 г. — 30000 ж.,
- у 1939 г. — 39000 ж.,
- у 1943 г. — 25000 ж.,
- у 1980 г. — 72800 ж.,
- у 1990 г. — 80600 ж.,
- у 2006 г. — 76600 ж.,
Адукацыя і навука
Славутасці
Вядомыя асобы
- Іван Іванавіч Галушка (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
- Георгій Каніскі (1717—1795) — царкоўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, пісьменнік.
- Марк Навумавіч Бернес
- Мікалай Рыгоравіч Круцько (1919—1977) — філосаф, гісторык. Доктар філасофскіх навук (1971), кандыдат гістарычных навук (1959), прафесар (1971).
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Нежын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
- ↑ Нежатина Нива // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- ↑ Нежин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- 1 2 Нежин // Украинская Советская Энциклопедия. том 7. Киев, «Украинская Советская энциклопедия», 1982. стр. 223.
- 1 2 Нежин // Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл. ред. Ю. С. Осипов. том 22. М., научное издательство «Большая Российская Энциклопедия», 2013. стр. 280-281.
Літаратура
- Нежын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. С. 269.
- Нежин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Ніжин // Чернігівщина: Енциклопедичний довідник (За ред. А. В. Кудрицького). — К.: УРЕ, 1990, стор. 492—498
- Малаков Д. В., Дерлеменко Є. А. По історичних містах Київської Русі: Фотопутівник. — К.: Мистецтво, 1990.
- Мень М. Євреї в Ніжині. Науковий збірник. — Ніжин, 2001.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніжын
- Афіцыйны сайт Нежынскага гарадскога савета
Катэгорыя·Населеныя пункты Кралэвэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ныжнягірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ніжынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Чарнігаўскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.