wd wp Пошук:

Нікольск (Валагодская вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нікольск. Нікольск[2] (руск.: Нико́льск) — горад (з 1780) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Нікольскага раёна Валагодскай вобласці. Насельніцтва — 7976 чал. (2016). Горад размешчаны на правым беразе ракі Юг (правы прыток Малой Паўночнай Дзвіны), за 442 км на ўсход ад Волагды.

Геаграфія

Клімат

Клімат Нікольска
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Абсалютны максімум, °C 3,7 5,0 16,2 27,2 32,1 34,0 34,3 36,4 27,7 22,5 11,5 7,5
Сярэдні максімум, °C −8,6 −6,4 0,4 9,0 16,7 21,4 23,8 20,2 13,7 5,7 −2,3 −6,4
Сярэдняя тэмпература, °C −12,2 −10,3 −4,3 3,8 10,6 15,6 18,2 15,2 9,7 3,0 −4,6 −9,3
Сярэдні мінімум, °C −15,8 −14,3 −8,9 −1,4 4,4 9,8 12,5 10,1 5,7 0,4 −6,9 −12,2
Абсалютны мінімум, °C −45,1 −44 −35 −24,4 −6,9 −1,4 1,6 −1,1 −7,4 −18,5 −35 −37,8
Норма ападкаў, мм 41,9 31,9 33,7 37,3 47,6 85,4 80,0 76,7 57,0 57,8 52,1 51,2
Крыніца: Погода и климат Никольск

Памятныя мясціны

Срэценскі сабор 1790—1882 гг., які знаходзіцца на цэнтральнай плошчы горада, Казанская царква (арх. Ф. фон Фрыдэ; канец XIX ст.-пачатак XX ст.), будынкі былога духоўнага вучылішча (1882) і земскага ўпраўлення (сярэдзіна XIX ст.). Нікольскі гісторыка-мемарыяльны музей паэта А. Я. Яшына.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8. — карта Валагодскай вобласці
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be