Ніігата (горад)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ніігата. Ніігата (яп.: 新潟市 Ніігата-сі?) — горад, вызначаны ўказам урада Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Ніігата. Заснаваны 1 красавіка 1889 года. Плошча гарады складае 726,10 км²,[1] насельніцтва — 811 876 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 1 118,13 чал./км².
Ніігата — гэта буйны порт на ўзбярэжжа Японскага мора. Ніігата сімвалізуе Японію, як «краіну снега» («юкігуні»). Ніігата традыцыйна славіцца добрай японскай кухняй. Каля горада размешчаны горналыжны курорт Юдзава. З 2000 года года экспарт тавараў у Расію вырас з 337 да 1880 млн долараў. У горадзе размешчана садоўніцкая ферма Нісівакі, якая штогод вырошчвае 8,5 мільёна цюльпанаў. У 1964 годзе ў Ніігата адбылося моцнае землетрасенне.
Клімат
Клімат Ніігаты | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 15,3 | 21,3 | 25,1 | 30,7 | 32,9 | 35,0 | 38,5 | 39,1 | 37,1 | 33,3 | 27,2 | 23,6 | 39,1 |
Сярэдні максімум, °C | 5,5 | 6,0 | 9,7 | 16,0 | 21,0 | 24,5 | 28,2 | 30,6 | 26,2 | 20,3 | 14,2 | 8,7 | 17,6 |
Сярэдні мінімум, °C | 0,2 | 0,1 | 2,3 | 7,3 | 12,7 | 17,6 | 21,7 | 23,4 | 19,2 | 12,8 | 7,0 | 2,7 | 10,6 |
Абсалютны мінімум, °C | −11,7 | −13 | −6,4 | −2,5 | 2,0 | 6,7 | 11,4 | 14,5 | 7,9 | 3,0 | −1,8 | −9,5 | −13 |
Норма ападкаў, мм | 186 | 122 | 113 | 92 | 104 | 128 | 192 | 141 | 155 | 160 | 211 | 217 | 1 821 |
Крыніца: [3][4] |
Гарады-пабрацімы
Ніігата з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
- Галвестан, ЗША (1965);
- Хабараўск, Расія (1965);
- Харбін, КНР (1979);
- Уладзівасток, Расія (1991);
- Бірабіджан, Расія (2005);
- Ульсан, Рэспубліка Карэя (2007);
- Нант, Францыя (2009).
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 新潟県推計人口(平成22年6月1日現在)(яп.) (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Ніігата (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Ніігата. Праверана 16 ліпеня 2010.
- ↑ “平年値(年・月ごとの値)” (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 26 студзеня 2012.
- ↑ “観測史上1~10位の値(年間を通じての値)” (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2014. Праверана 26 студзеня 2012.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніігата
- Афіцыйны сайт Архівавана 5 сакавіка 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1889 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.