Обальскі сельсавет (Сенненскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Обальскі сельсавет. О́бальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Обаль.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Будскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Буда. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сенненскага раёна, з 12 лютага 1935 года — адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Забараўе, сельсавет перайменаваны ў Забараўскі сельсавет[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Застадольскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Кругляны, Марцінаўка, Ходараўка і Цеплякі), таксама ў склад сельсавета з Пустынкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Обаль, Пуцішча, Раманаўка, Рудкоўшчына і Слабада), з Багушэўскага сельсавета — 6 населеных пунктаў (Дубаўцы, Замошша, Станькі, Стрыгі, Чудня і Ярошкі), наўзамен у склад Багушэўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Галашчакіна, Грузды, Калантаёва, Масяйкі, Пасад, Узрэчча і Ходасы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Канстантова[2]. 14 красавіка 1962 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Обаль, сельсавет перайменаваны ў Обальскі[3]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Багушэўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Грузды, Калантаёва і Ходасы)[4]. 21 жніўня 1989 года ў склад Какоўчынскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Буда, Грузды, Забараўе, Калантаёва, Мішчукова, Нярэйша, Ходасы, Янова і пасёлак Лясная Паляна)[5]. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Машканскага сельсавета[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў: вёскі Вуглы, Дубаўцы, Замошша, Кадукова, Казлы, Канстантова, Карчэўшчына, Кругляны, Марцінаўка, Масяйкі, Обаль, Раманаўка, Рудкоўшчына, Слабада, Станькі, Стрыгі, Ходараўка, Цеплякі, Чудня і Ярошкі.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сенненскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.