Окселёсунд
Окселёсунд[1] (шведск.: Oxelösund) — горад у лене Сёдэрманланд у Швецыі, цэнтр аднайменнай камуны. Размешчаны за 15 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад цэнтра лена Нючэпінга на невялікім паўвостраве, які ўдаецца ў Балтыйскае мора. Здаўна вядомы як порт. Станам на 2011 год насельніцтва горада налічвала 10870 жыхароў[2].
Гісторыя
Гавані Окселёсунда выкарыстоўваюцца больш 500 гадоў. Павелічэнне горнай вырабаткі ў XIX стагоддзі (напрыклад, Бергслаген), зрабіла Окселёсунд марскім транспартным вузлом. У 1873 годзе пачынае працаваць чыгунка.
У 1913 годзе ў Окселёсундзе пабудаваны металургічны завод, што паслужыла спрыяла росту населенага пункта.
Да 1950 годзе населены пункт стаў досыць развітым для таго, каб атрымаць статус горада. Такім чынам Окселёсунд стаў адным з апошніх населеных пунктаў, якія атрымалі статус горада ў Швецыі. Аднак у 1971 годзе Окселёсунд ізноў стаў толькі цэнтрам аднайменнай камуны без статусу горада, самай маленькай камуны ў краіне.
Спорт
У Окселёсундзе знаходзіцца стадыён Рамдален.
Зноскі
- ↑ Напісанне Окселёсунд у адпаведнасці з картай да арт. Швецыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
- ↑ http://www.scb.se/Statistik/MI/MI0810/2010A01/Tatorternami0810tab1_4.xls
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Окселёсунд
Катэгорыя·Населеныя пункты Швецыі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.