Оксфард
Оксфард (англ.: Oxford) — горад у Вялікабрытаніі, сталіца графства Оксфардшыр. Вядомы дзякуючы найстарэйшаму ў англамоўных краінах і аднаму са старэйшых у Еўропе вышэйшых навучальных устаноў — Оксфардcкаму ўніверсітэту. Гэты ўніверсітэт — другі па рэйтынгу (пасля Кембрыджа) ў Вялікабрытаніі. У ім навучаліся больш 50 Нобелеўскіх лаўрэатаў.
Оксфард размяшчаецца на беразе Тэмзы. Прамежак ракі, якая працякае праз горад (10 міль) называюць The Isis. У 2007 у ім пражывала 151 000 чалавек.
Гарады-пабрацімы
- Беневента, Італія
- Бон, Германія (1947)
- Грэнобль, Францыя
- Катанія, Італія
- Лейдэн, Нідэрланды
- Перм, Расія[1]
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
- Джон Коўдэры Кендру, англійскі біяхімік
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оксфард
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.