wd wp Пошук:

Орля (Падляскае ваяводства)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Орля (значэнні). О́рля[1] (польск.: Orla) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Уваходзіць у склад Бельскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Орля.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню згаданая пад 1529 годам, тут знаходзіўся аднадворак Багавітовічаў. У 1585 годзе Орля перайшла ў маёмасць Крыштафа Радзівіла «Перуна» і стала маёмасцю Радзівілаў на трыста гадоў.

Герб Орлі

У 1616 годзе ў горадзе налічвалася 93 дамы. У 1618 годзе Крыштаф Радзівіл «Пярун» надаў Орлі прывілей і загадаў гарадской радзе пабудаваць ратушу каля рынка, а ў 1622 годзе кальвінскі збор пры замку. У 1626 годзе сваю рэзідэнцыю ў Орлі наведаў Януш Радзівіл. 15 мая 1643 года ён аднавіў прывілей на гарадскія правы паводле магдэбургскага права, і Орля артымала ўласны герб «У чырвоным полі чорны арол у правай лапе трымае сякеру»[2].

У 1694 годзе Людвіка Караліна Радзівіл перадае Орлю ў заклад Бенедыкту Паўлу Сапегу з усёй маёмасцю і жыхарамі. У 1702 годзе горад пацярпеў у час Вялікай Паўночнай вайны.

Станам на 1775 год у горадзе было 90 дымоў. У 1789 годзе ваявода віленскі Міхал Геранім Радзівіл падаў пазоў у земскі суд Бельска, які ў выніку падтрымаў правы Радзівілаў на Орлю і запатрабаваў ад Ізабелы Браніцкай вяртання горада і прылеглых ваколіц. У 1794 годзе апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зноў запатрабаваў ад Ізабелы Браніцкай пакінуць Орлю.

У 1796 годзе ў вёсцы згарэлай царквы была пабудавана ўніяцкая царква Святога Міхаіла.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Орля апынулася ў складзе Прусіі. Станам на 1799 год у горадзе было 242 дамы. У 1808 годзе Міхал Геранім Радзівіл канчаткова вяртае Орлю з закладу Браніцкіх.

У 1808 годзе паводле Тыльзіцкага перамір’я Падляшша перададзенае Расійскай імперыі. З 1842 года ў складзе Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Станам на 1867 год у горадзе налічвалася 1375 жыхароў, 1900 годзе Орля ўжо мела 4286 жыхароў.

Найноўшы час

У 1940—1944 гадах у складзе Бельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. У 1975—1998 гадах уваходзіла ў склад Беластоцкага ваяводства.

Славутасці

  • Царква Святых Кірыла і Мяфодзія (1850)
  • Царква Святога Міхаіла Арханёла (1797)
  • Сінагога ў стыле барока (XVII стагоддзе)
  • Старыя праваслаўныя могілкі

Вядомыя асобы

  • Яўген Чыквін (нар. 1949) — польскі палітык, беларускі і праваслаўны дзеяч у Польшчы.

Галерэя

  • Пачатак вёскіПачатак вёскі
  • Царква Святога Сімяона СлупнікаЦарква Святога Сімяона Слупніка
  • Царква Святых Кірыла і МяфодзіяЦарква Святых Кірыла і Мяфодзія
  • Царква Святога Міхаіла АрханёлаЦарква Святога Міхаіла Арханёла
  • ЗвонЗвон
  • СінагогаСінагога
  • КрыжКрыж
  • ХатаХата

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  2. Орля(недаступная спасылка) // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Бельскага павета (Падляскае ваяводства) Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be