wd wp Пошук:

Пагірай (Воранаўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Погіры. Пагірай (літ.: Pagiriai), Пагіры, Погіры — колішні хутар у Воранаўскім раёне, колішні эксклаў Літвы на тэрыторыі Беларусі. Зараз на гэтым месцы поле з невялічкім ляском пасярэдзіне, фактычна тэрыторыя знаходзіцца ў межах пагранічнай паласы[1] з беларускага боку.

Гісторыя

Паводле падання, некалі тут была шляхецкая сядзіба. Пры савецкай уладзе гаспадарка была ператворана ў хутар. У 1955 годзе ўпершыню на паперах згадваецца факт існавання анклава: Пагіры вырашылі аднесці да Літоўскай ССР, паколькі на хутары жыла брыгада, якая працавала ў найбліжэйшым літоўскім калгасе. Межы саюзных рэспублік гэтаму не заміналі, бо ў тыя часы яны былі фармальнасцю. Як сцвярджаецца, да хутара была падведзена лінія электраперадач з тэрыторыі ЛітССР.

Колькасць жыхароў Пагіроў з гадамі змяншалася, і на момант, калі абедзве краіны атрымалі незалежнасць, у ім жыла толькі адна сям’я з трох чалавек — этнічных палякаў, іх прозвішча — Занегіны.

Спрэчкі паміж суверэннымі Літвой і Беларуссю наконт мяжы доўжыліся чатыры гады. Літоўскі бок прапаноўваў пакінуць Пагіры пад сваёй юрысдыкцыяй і зрабіць «калідор» шырынёй 200 м. Беларускі бок прапанаваў аднесці Пагіры да Беларусі і перадаць Літве землі ідэнтычнай плошчы, якія непасрэдна прымыкалі б да дзяржаўнай мяжы. На гэтым варыянце бакі нібыта і сышліся. Жыхары Пагіроў згодна з умовамі атрымалі літоўскія пашпарты, чым пазней скарысталіся, з’ехаўшы ў Літву.

6 лютага 1995 года быў падпісаны Дагавор аб літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы. Але там не згадваюцца Пагіры. Дагавор набыў моц у красавіку 1996 года. А ў 2001 Літоўская Рэспубліка праводзіла перапіс насельніцтва, афіцыйныя вынікі якога змяшчалі і статыстыку ў тым ліку па Пагірах: насельніцтва — 0 чалавек. У 2010 годзе літоўскі Цэнтр рэгістраў таксама пазначае Пагірай у адрасным рэестры, хоць і не дае дакладных геаграфічных каардынат. У 2016 годзе ўрад Літвы прымае пастанову, паводле якой хутар Пагірай афіцыйна ліквідуецца[2].

Зноскі

  1. zviazda.by
  2. NUTARIMAS DĖL ŠALČININKŲ RAJONO SAVIVALDYBĖS GYVENAMŲJŲ VIETOVIŲ PAVADINIMŲ PAKEITIMO, GYVENAMŲJŲ VIETOVIŲ NUSTATYMO, PANAIKINIMO, TERITORIJŲ RIBŲ NUSTATYMO IR PAKEITIMO
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Літвы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be