Падлабенскі сельсавет
Падлабе́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Падлабенне.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ласоснаўскі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ласосна. З 20 верасня 1944 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Баранавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Баранавічы[1]. З 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 15 мая 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бялянскага сельсавета. 11 лютага 1972 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навумавіцкага сельсавета з вёскамі Баля Сольная, Вулькаўцы, Загараны, Міцкевічы, Навумавічы, Падлабенне, Пушкары і Салаўі[2]. У 1985 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Падлабенне. 21 жніўня 1989 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каробчыцкага сельсавета. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раціцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: Баяры, Валавічоўцы, Гінавічы, Камісарава, Канюхі, Капланаўцы, Круляўшчына, Кулакоўшчына, Лабна-Агароднікі, Ліхасельцы, Навасёлкі, Перстунь, Польныя Багатыры, Рацічы, Сафіёва, Скрынікі), 6 населеных пунктаў (Гневяншчына, Каробчыцы, Нямейшы, Скамарошкі, Чэхаўшчына, Юзафоўка) перададзены Капцёўскаму сельсавету, 6 (Бакуны, Брузгі, Дубніца, Клачкі, Кулёўцы, Струбка) — Адэльскаму сельсавету, сельсавет перайменаваны ў Падлабенскі[3]. 24 красавіка 2008 года ў склад горада Гродна перададзены вёскі Баранавічы, Галавічы, Дзмітрыеўка, Калбасіно, Ласосна, Новікі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3939 чалавек[5], з іх 62,0 % — палякі, 27,2 % — беларусы, 7,9 % — рускія[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 100 О решении вопросов административно-территориального устройства Гродненского района
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2008 г. № 234 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г.Гродно и Гродненского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гродна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сапоцкінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гродзенскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.