Сапоцкінскі раён
Сапо́цкінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Беластоцкай вобласці, з 20 верасня 1944 г. — Гродзенскай вобласці. Цэнтр — г. п. Сапоцкін. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 12 сельсаветаў:
- Багатырскі;
- Валавічоўскі;
- Галынкаўскі;
- Ласоснаўскі;
- Ліпскі;
- Лойкаўскі;
- Навумавіцкі;
- Новікаўскі;
- Рыгалаўскі;
- Сільванавецкі;
- Соніцкі;
- Старабагатырскі.
16 жніўня 1945 года Ліпскі сельсавет перададзены Польшчы. 8 ліпеня 1950 года ў склад Польшчы перададзены Рыгалаўскі і Старабагатырскі сельсаветы. 16 ліпеня 1954 года Валавічоўскі сельсавет перайменаваны ў Рачыцкі, Ласоснаўскі сельсавет — у Баранавіцкі[2]. 10 сакавіка 1959 года раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Гродзенскага раёна.
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.(руск.)
- Саоцнінскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 172. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Сапоцкінскага раёна Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1945 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.