wd wp Пошук:

Паланарува

Паланару́ва (сінгальск.: පොළොන්නරුව, там.: பொலநறுவை) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 403859 чал. (разам з акругай)[1].

Гісторыя

Паланарува вядома з пісьмовых крыніц з VII ст., але паселішча на месцы горада было заснавана значна раней. Пасля спусташэння Анурадхапуры і захопу сінгальскай дзяржавы таміламі з Паўднёвай Індыі ў Паланаруву быў перанесены адміністрацыйны цэнтр Шры-Ланкі.

У 1070 г. сінгальскі князь Віджаябаху I адваяваў Паланаруву і перанёс сюды сваю сталіцу. У кан. XI—XIII стст. яна з’яўлялася галоўным цэнтрам усёй сінгальскай дзяржавы. Найбольшага росквіту горад дасягнуў пры Паракрамбаху I Вялікім (11231186 гг.). У 1284 г. быў спустошаны таміламі і фактычна згубіў статус сталіцы. У пач. XIV ст. быў закінуты ўладарамі. На месцы горада засталася толькі невялікая вёска.

У XVIII—XIX стст. быў адроджаны будысцкімі манахамі.

Славутыя мясціны

У Паланаруве захавалася шмат археалагічных і культурных помнікаў. Гэта прыцягальны турыстычны цэнтр. У 1982 г. горад трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Найбольшую цікавасць уяўляюць рэшткі старажытнай сталіцы, якія захаваліся ў паўночнай частцы горада каля вадасховішча Паракрама-Самудра. Яны ўключаюць:

  • Археалагічны музей
  • Палацавы комплекс часоў Паракрамбаху I
  • «Чатырохвугольнік» — група рэштак будысцкіх свяцілішчаў, абнесеных мурам
  • Паўночная група руін — будысцкі комплекс XIII ст.
  • Паўднёвая група руін — будысцкі комплекс XI—XIII стст.
  • «Санаторная» група (палац Нісанка-Мала, лазні, будынак Прыдворнай Рады)

Транспарт

Горад добра звязаны з іншымі часткамі краіны. Маюцца аэрапорт, чыгуначная станцыя, аўтобусная станцыя.

Галерэя

  • Дагоба Віхара Кіры
  • Выява Паракрамбаху I
  • Руіны палацавага комплекса
  • Ватадаге або «Круглы дом»
  • Свяцілішча Тхупарама
  • Выява льва

Зноскі

  1. Democratic Socialist Republic of Sri Lanka

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be