wd wp Пошук: ⬜

Палатоўскі сельсавет

Палато́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палата.

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верхачэнскага і Юравіцкага сельсаветаў[1]. У 1957 годзе ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены вёскі Арлова і Спаскае, а ў склад сельсавета з Домнікаўскага сельсавета перададзены вёскі Заполле і Затрасценне[2]. 20 мая 1960 года ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гірсіна, Глушонкі, Жыхары, Замхі, Шумацёнкі і Юравічы), у склад сельсавета з Тросніцкага сельсавета пералічаны 2 населеныя пункты (Арлова і Спаскае)[3]. 17 ліпеня 1964 года частка сельсавета (3 населеныя пункты: Верхачэнне, Сіцянец і Улогава) уключана ў склад адноўленага Юравіцкага сельсавета[4]. 24 чэрвеня 2008 года скасавана вёска Лонніца[5]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Юравіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы)[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 813 чалавек[7], з іх 92,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцы[8].

Населеныя пункты

Палатоўскі сельсавет уключае 30 населеных пунктаў:

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных № 316 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.
  3. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  4. ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  5. ↑ Решение Полоцкого районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 90 Об упразднении населённых пунктов Полоцкого района Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  6. ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  7. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Полацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Полацкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be