Палікараўскі сельсавет
Паліка́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Грэскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Палікараўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Апалінскі сельсавет у складзе Грэскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Апаліны. 21 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Палікарпаўка (Палікараўка), сельсавет перайменаваны ў Палікарпаўскі (Палікараўскі). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Грэскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у Слуцкім раёне. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Грэскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Грэскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсавета[1].
Станам на 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Белорусская ССР: административно-территориальное деление на 1 января 1947 года / Информационно-статистический отдел Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Государственное издательство БССР, 1947. — 300 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Грэскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.