wd wp Пошук:

Парахонск

Парахо́нск[1] (трансліт.: Parachonsk, руск.: Парохонск) — аграгарадок у Беларусі, у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Парахонскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны ўсход ад Пінска, за 206 км ад Брэста, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Парахонск[2].

Гісторыя

У XV—XVII стст. з’яўляецца ўласнасцю князёў Жыжэмскіх, спадкаемцамі якіх былі Радзівілы.

У XVIII ст. маёнтак набывае князь Францішак Юзафавіч Друцкі-Любецкі (каля 1735—1806), якому таксама належалі сядзібы ў Пагосце-Загародскім і Луніне. Пазней маёнтак належаў Гераніму Францішкавічу Друцкаму-Любецкаму (1776/9—1844), затым Эдвіну Геранімавічу Друцкаму-Любецкаму (1828—1901), пазней (да Першай сусветнай вайны) — Францішку Эдвінавічу Друцкаму-Любецкаму (1878—?).

У чэрвені 1943 г. фашысты спалілі 126 гаспадарак, забілі 9 чалавек.

Насельніцтва

  • 1990 год — 2219 жыхароў, 717 двароў.
  • 1999 год — 2175 жыхароў.
  • 2000 год — 2219 жыхароў, 705 двароў[2].
  • 2009 год — 1852 жыхары.

Вядомыя асобы

Славутасці

Страчаная спадчына

Сядзіба князёў Друцкіх-Любецкіх
Вятрак. 1932
  • Сядзіба Друцкіх-Любецкіх.
  • Вятрак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.

Літаратура

  • Парахонск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 94.
  • Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А.Т. Федорук. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be