Парэцкі раён
Парэ́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 годзе. Цэнтр — вёска Парэчча.
Гісторыя
Парэцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на Друскеніцкі пасялковы савет і 10 сельсаветаў:
- Берштаўскі
- Друскеніцкі
- Ліхацкі
- Марцінканцаўскі
- Мошчніцкі
- Наварудскі
- Парэцкі
- Плябанішкаўскі
- Прывалкаўскі
- Шгелярскі
25 лістапада 1940 года раён быў скасаваны ў сувязі з перадачай часткі яго тэрыторыі Літоўскай ССР. Частка тэрыторыі, якая адышла да Літвы (Друскеніцкі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі і Шгелярскі сельсаветы), увайшла ў склад Алітускага павета; частка, якая засталася ў БССР, была падзелена паміж Гродзенскім (Ліхацкі, Парэцкі, Плябанішкаўскі і Прывалкаўскі сельсаветы) і Скідзельскім (Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы) раёнамі.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993.— 431 с.: іл.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.