wd wp Пошук:

Сельсавет

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Савет. Сельсаве́т, се́льскі саве́т (с/с) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучасных Беларусі і Расіі (у некаторых рэгіёнах).

Назва

Паводле Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова «савет» з’яўляецца запазычаннем з рускага «совет», «советовать».[1]

Беларусь

Сельсаветы ўваходзяць у склад раёнаў, аб’ядноўваючы на сваёй тэрыторыі некалькі сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета знаходзіцца ў аграгарадку, а пры яго адсутнасці — у іншым населеным пункце на тэрыторыі сельсавета. Органам улады на тэрыторыі сельсавета з’яўляецца сельскі Савет народных дэпутатаў. Станам на 1 лютага 2008 года ў Беларусі налічвалася 1465 саветаў дэпутатаў[2].

Станам на 1 студзеня 1999 года ў Беларусі налічвалася 1456 сельсаветаў[3], па іншых дадзеных — 1506[4], на 1 студзеня 2003 года — 1427[5], на 1 студзеня 2004 года — 1439[6], на 1 кастрычніка 2004 года — 1390[7], на 1 студзеня 2007 года — 1446, уключаючы і пасялковыя саветы[8], на 1 студзеня 2008 года — 1358[9], на 1 студзеня 2010 года — 1346[10], на 1 студзеня 2011 года — 1290.[11]

Станам на 2 студзеня 1925 года ў Беларускай ССР налічвалася 1202 сельсаветаў[12], на 1 студзеня 1926 года — 1202[13], на 1 студзеня 1931 года — 1418[14], на 1 кастрычніка 1938 года — 1420[15], на 1 студзеня 1941 года — 2808[16], на 1 студзеня 1947 года — 2522[17], на 1 студзеня 1987 года — 1502[18].

Дадатковыя звесткі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Савет // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. Т. 11: Р—С. — Мн.: Беларуская навука, 2006. С. 285
  2. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 16 снежня 2007.
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  4. 57 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  5. Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Менск: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 2: Рэспубліка Беларусь. — 760 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 2), ISBN 985-11-0310-1. Старонка 724
  7. Атлас па геаграфіі Беларусі [Карты]. — Мн.: Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 40 с. ISBN 985-476-270-X
  8. Республика Беларусь. Атлас автомобильных дорог. 1:200 000. Атлас составлен и подготовлен к печати Республиканским унитарным предприятием «Белкартография» в 2007 г. Географическая основа. Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь. — Минск: Белкартография, 2007. — 280 с. ISBN 978-985-508-010-8 С. 7
  9. Атлас. Геаграфія Беларусі. Вучэбнае выданне. Дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў. Атлас спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку: РУП «Белкартаграфія», РУП «Мінская друкарская фабрыка», геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2011.
  10. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2010.
  11. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): Справочник / Сост. О. А. Кудряшова [и др.]; под общ. ред. В. Л. Носевича. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 173 с. ISBN 978-985-6733-65-2
  12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  13. Территориальное и административное деление Союза ССР на 1-е января 1926 года. — М.: Главное управление коммунального хозяйства НКВД, 1926. — 287 с. С. 8
  14. Административно-территориальное деление Союза ССР на 1 октября 1931 года. — М.: Власть советов, 1931. — 317 с. С. 218
  15. СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 октября 1938 года. — М.: Власть советов, 1938. — 328 с. С. 14
  16. СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 января 1941 года: издание третье, дополненное. — М.: Ведомостей Верховного Совета РСФСР, 1941. — 490 с. С. 5
  17. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 5
  18. СССР. Административно-территориальное деление союзных республик на 1 января 1987 года. — М.: Известия советов народных депутатов СССР, 1987. — 672 с. С. 357
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі паводле гадоў скасавання Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі паводле гадоў утварэння Катэгорыя·Сельсаветы Брэсцкай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Віцебскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Магілёўскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Мінскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be