wd wp Пошук:

Скідзельскі раён

Скі́дзельскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Скідзель.

Гісторыя

Скідзельскі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз’яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на 11 сельсаветаў:

Адначасова ўтвораны гарадскі пасёлак Азёры і рабочы пасёлак Лунна.

25 лістапада 1940 года да Скідзельскага раёна былі таксама далучаныя Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы скасаванага Парэцкага раёна. 20 верасня 1944 года раён быў перададзены ў склад новаўтворанай Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Лаўненскі і Стралецкі сельсаветы. 16 снежня 1955 года рабочы пасёлак Лунна і гарадскі пасёлак Азёры набылі статус вёсак. 5 красавіка 1960 года Дубненскі сельсавет быў перададзены ў склад Мастоўскага раёна. 25 лютага 1961 года Жыліцкі сельсавет перайменаваны ў Багатырэвіцкі. 23 мая 1962 года да раёна далучаны Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Астрына з Астрынскім пассаветам Шчучынскага раёна[1].

25 снежня 1962 года раён быў скасаваны, Дэмбраўскі, Каменскі, Нарашскі сельсаветы і Астрынскі пассавет вернуты Шчучынскаму раёну; Багатырэвіцкі, Берштаўскі, Глінянскі, Жытамлянскі, Лунненскі, Наварудскі і Скідзельскі сельсаветы перададзены Гродзенскаму раёну.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be