wd wp Пошук:

Парэцкі сельсавет (Пінскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Парэцкі сельсавет.

Парэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Табулкі (да чэрвеня 1978 года — вёска Парэчча).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Парэчча. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чамярынскага сельсавета[1]. 9 сакавіка 1959 года ў склад Масевіцкага сельсавета пералічана вёска Цвярдоўка[2]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1321 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be