Парэчча (Пінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Парэчча.
Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. Размешчана за 13 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін і за 30 км ад горада Пінска на беразе ракі Ясельда. Паводле перапісу 1 студзеня 1998 года ў вёсцы налічалася 298 гаспадаркі, 690 жыхароў.
Гісторыя
- 1495 год — першае згадванне, пінская князёўна Марыя даруе два дворышчы Мацвею Грычыне. Маёнткі ў спадчыну атрымлівае сын Барыс і яго нашчадкі Войны-Грычыны;
- Пачатак XVII стагоддзя — уласнікамі з’яўляюцца Цярлецкія. Пазней Парэчча пераходзіць да Агінскіх, пазней — да Скірмунтаў;
- 1830-я гады — Аляксандр Ізідар Скірмунт засноўвае прамысловыя вытворчасці. Пазней маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, пасля — унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты быў пабудаваны сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, заснаваны парк;
- У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (які лічыўся лепшым сярод бурачнацукровых заводаў Мінскай губерні), суконная фабрыка (1836—1916)[2], варсільная плантацыя і броварны завод;
- XIX стагоддзе — з’яўляецца цэнтрам воласці Пінскага павета;
- 1907 — Скірмунтамі збудаваны не захаваўся да нашых дзён касцёл Сэрца Ісуса і праваслаўны храм;
- 1920-я гады — з’яўляецца цэнтрам гміны;
- сакавік 1944 года — фашыстамі знішчана 20 двароў, забіта 20 жыхароў;
- З 1915 па 1960-я гады праз Парэчча праходзіла вузкакалейная чыгунка Івацэвічы—Камень-Кашырскі. Меўся разваротны трохвугольнік.
Славутасці
- Царква Раства Багародзіцы (1912) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000579шыфр 112Г000579;
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан;
- Воінскія могілкі часоў Першай сусветнай вайны, магілы польскіх і нямецкіх салдат;
- Абарончыя збудаванні Першай сусветнай вайны;
- Сядзіба Скірмунтаў:
- Парк «Парэчча» (1910) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000575шыфр 112Г000575;
- Цукровы завод;
- Магіла Рамана Скірмунта.
Іншае
- У Парэцкай СШ вучылася 9—10 класы Яўгенія Янішчыц (1948-1988), беларуская паэтэса і перакладчыца.
Вядомыя асобы
- Надзея Паўлаўна Нікіціна (нар. 1970) — беларускі палітык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Парэчча (Пінскі раён)
- Парэчча на «Гісторыя Пінска»(недаступная спасылка)
- Парэчча на «Глобус Беларусі»
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.