wd wp Пошук:

Пачынак

Пачынак (руск.: Починок) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 9,18 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1868 годзе.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Хмара (басейн Дняпра), за 62 км ад Смаленска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў 1811 годзе як невялікая вёска. У 1868 годзе адкрыты пастаянны рух па чыгунке Віцебск — Рослаўль, на якой пабудавана станцыя «Пачынак». Неўзабаве пасёлак стаў транзітна-перавалачным пунктам аптовага гандлю хлебам, пянькой, лесам, ільном. У 1876 злучаны тэлеграфам Ельняй. Галоўную вуліцу актыўна забудоўвалі мясцовыя купцы.

Савецкая ўлада ў горадзе ўсталявана ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1917 года. У сакавіку 1918 года ў горадзе ўспыхнуў мяцеж, падаўлены атрадам РСЧА, які прыбыў са Смаленска. Валасны цэнтр Ель­нінскага павета, 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня горад разам з іншымі тэрыторыямі Смаленскай губерні быў перададзены ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Пачынак не вярнулі БССР[2].

З 1926 горад, раённы цэнтр Ро­слаўскай акругі Заходняй вобласці (з 1929), Смален­скай вобласці (з 1937).

З 17 ліпеня 1941 па 23 жніўня 1943 года акупаваны германскімі войскамі, у го­радзе дзейнічала падполле.

Славутасці

  • Дом купца С. Эпштэйна (кан. XIX — пач. XX ст.), першы двухпавярховы будынак Пачынка.
  • Брацкая магіла падпольшчыкаў і Курган памяці.
  • Парк імя Героя Савецкага Саюза лётчыка М. Гастэла і памятны знак у яго гонар.
  • Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (1990-99).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Дарагабужскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Духаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ельнінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кардымаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be