Паўлаўскі сельсавет (Слонімскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўлаўскі сельсавет.
Па́ўлаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Навасёлкі. Плошча сельсавета 8218 га.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Піронімскага сельсавета перададзены вёскі Азарычы і Амельнікі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Слонімскага раёна. 22 ліпеня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Паўлава, сельсавет перайменаваны ў Паўлаўскі. 6 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Слонімскага сельсавета. 20 красавіка 2020 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Навасёлкі[2].
Склад
На тэрыторыі сельсавета размешчана 15 населеных пунктаў: Акачі, Амельнікі, Азарычы, Задвор’е, Міцькавічы, Мілашэвічы, Навасёлкі, Новікі, Паўлава, Петралевічы-1, Петралевічы-2, Прырэчча, Талькаўшчына, Ферадкі, Шундры.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1573 чалавекі[3], з іх 91,4 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 1,2 % — палякі[4].
Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1780 чалавек, з іх працаздольных — 898 чалавек, старэйшыя за працаздольны ўзрост — 584 чалавек, дзяцей — 298, колькасць гаспадарак — 811.
У цяперашні час у вёсцы Навасёлкі пражывае заслужаны настаўнік БССР Соф’я Канстанцінаўна Радзевіч.
Эканоміка і інфраструктура
На тэрыторыі сельсавета працуюць Навасёлкаўская сярэдняя школа-сад на 210 месцаў, 4 сельскія клубы, 4 бібліятэкі, 3 фельчарска-акушэрскія пункты, 5 крам, Паўлаўскі комплексна-прыёмны пункт, Петралевіцкі майстравы ўчастак ДЛГУ «Слонімскі лясгас». Самым вялікім прадпрыемствам, якое размешчана на тэрыторыі сельсавета з’яўляецца філіял «Паўлава-Агра» ААТ «Слонімскі мясакамбінат».
На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўрочышча Высокая Гара з вяршыняй 182 м (900 м на паўднёвы ўсход ад вёскі Амельнікі, у хваёвым лесе). Каардынаты: 53° 12,811’ N, 25° 19,374’ E.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
- ↑ Решение Слонимского районного Совета депутатов от 10 апреля 2020 г. № 131 О переносе административных центров сельсоветов Архівавана 2 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Казлоўшчынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слонімскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.