Слонімскі сельсавет
Сло́німскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — горад Слонім (не ўваходзіў у склад).
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Петралевіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Петралевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Харашэвіцкага сельсавета[1]. 17 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Касцянёўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Вераб’евічы, Разанаўшчына і Чамяры)[2]. 27 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лабазаўка[3]. 16 сакавіка 1965 года сельсавет перайменаваны ў Слонімскі сельсавет, адміністрацыйны цэнтр перанесены ў горад Слонім. 6 жніўня 1979 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дзераўноўскага і Паўлаўскага сельсаветаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слонімскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1979 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.