Пераганцаўскі сельсавет
Перага́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Пераганцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Піраганцаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Піраганцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вянцукскага сельсавета[1]. 11 студзеня 1966 года ў склад сельсавета з Воранаўскага пассавета перададзена вёска Рамашканцы[2]. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Тракельскага сельсавета перададзены населеныя пункты Вайцяшуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчызна і Поліпніца[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пераганцаўскага сельсавета 32 населеныя пункты[4]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Воранаўскага сельсавета (аграгарадок Вараноўка, вёскі Агароднікі, Баяры, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно і хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Наваполле, Сцілгуны)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты) — 1124 чалавекі[6], з іх 83,6 % — палякі, 13,3 % — беларусы, 1,4 % — рускія, 1,0 % — літоўцы[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 111. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области Архівавана 21 ліпеня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Воранаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Воранаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.