wd wp Пошук:

Перагон

Пераго́н[2] (трансліт.: Pierahon, руск.: Перегон) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета. Ля вёскі цячэ рака Перагонка.

Назва

Назва паходзіць ад таго, што жыхары вёскі былі прыгонныя, якіх, паводле падання, сюды перасяліў, перагнаў жыць пан[3].

Гісторыя

На карце 1777 года пазначана разам з вадзяным млынам. У 1884 годзе 70 двароў, 546 жыхароў, заезны дом. У 1906 годзе разам з вёскамі Прудок, Слаўня, Чарнякоўка ўваходзіла ў Слаўненскае таварыства сялянаў — уладанне пана Лаўрыненкі. У 1910 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, 113 двароў, 792 жыхары.

Насельніцтва

  • 2011 год — 28 чалавек[1]
  • 2010 год — 45 чалавек
  • 1999 год — 109 чалавек
  • 1926 год — 113 чалавек[3]

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслуг[1].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 578.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be