wd wp Пошук:

Першамайск (Салігорскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Першамайск.

Першама́йск (да 1964 года Жываглодавічы)[1] (трансліт.: Pieršamajsk, руск.: Першемайск) — вёска ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Чырвонаслабодскага сельсавета.

Знаходзіцца за 37 кіламетраў на паўночны захад ад горада і чыгуначнай станцыі Салігорск, 150 кіламетраў ад Мінска.

Гісторыя

30 ліпеня 1964 года вёска Жываглодавічы Любанскага раёна і пасёлкі Крыжы і Прагрэс, якія зліліся ў адзін населены пункт, былі перайменаваны ў вёску Першамайск[2].

Да 30 сакавіка 2006 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Першамайскага сельсавета[3].

Насельніцтва

  • 579 жыхароў, 265 двароў (2000)

Інфраструктура

  • Базавая школа
  • Дом культуры і бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Помнікі архітэктуры

  • Ветраны млын (2-я палова 19 стагоддзя)

Вядомыя асобы

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Жывагло́давічы
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 ліпеня 1964 года «Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР»
  3. Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 30 сакавіка 2006 г. № 188 «Аб скасаванні Першамайскага сельсавета і змяненні межаў Чырвонаслабодскага пассавета Салігорскага раёна» (руск.)
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — С. 554.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Салігорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be