wd wp Пошук:

Першы Бабруйскі раён

Пе́ршы Бабру́йскі раён (таксама Бабруйскі 1-шы (паўднёва-заходні) раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241927 гг. Цэнтр — горад Бабруйск.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — горад Бабруйск. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў:

21 жніўня 1925 года ўтвораны Бортнікаўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Багушоўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны рускі сельсавет. 4 жніўня 1927 года раён аб’яднаны з Другім Бабруйскім раёнам у адзіны Бабруйскі раён.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Камінскі, М. І. Бабруйскі раён другі / М. І. Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1. А — Беліца / БелЭн; Рэдкал.: М. В. Біч (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 261. — ISBN 5-85700-074-2.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be