Пескаўскі сельсавет (Мастоўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пескаўскі сельсавет.
Пе́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пескі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 28 жніўня 2013 года далучана тэрыторыя скасаванага Пацавіцкага сельсавета (аграгарадкі Вялікая Рагозніца і Пацавічы, вёскі Боркі, Войдзевічы, Забалацце, Лаўры, Ліхінічы, Логнавічы, Лявонавічы, Малая Рагозніца, Парфенавічы, Самуйлавічы Горныя, Самуйлавічы Дольныя) і частка скасаванага Зарудаўеўскага сельсавета (аграгарадок Зарудаўе, вёскі Агароднікі, Бялавічы, Дамянішкі, Міжава, Старына)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1188 чалавек[2], з іх 56,0 % — палякі, 38,9 % — беларусы, 3,4 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мастоўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.