Пескі (Мастоўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пескі.
Пе́скі[1] (трансліт.: Pieski, руск.: Пески) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Зальвянка. Уваходзіць у склад Пескаўскага сельсавета. Насельніцтва 627 чал. (2009). Знаходзяцца за 10 км ад Мастоў.
Гісторыя
Упершыню Пескі згадваюцца ў XVI ст., у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства. Тут існаваў замак. У XVII ст. мясцінай валодалі Сапегі, якія ў 1682 збудавалі касцёл Успення Дзевы Марыі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Пескі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1833 у мястэчку было 110 дамоў, 2 драўляныя царквы, 15 піцейных дамоў, суконная фабрыка, на якой працавала 36 чалавек. У 1862 адкрылася народнае вучылішча, якое ўтрымлівалася на сродкі дзяржаўнага скарбу і мясцовых жыхароў. На 1886 — валасная ўправа, праваслаўная царква, касцёл, сінагога, багадзельня, 3 малітоўныя дамы, капліца, народнае вучэльня, 14 крам, скураны завод, 6 піцейных дамоў, 5 вадзяных млыноў, заезны двор.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пескі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.
У 1939 Пескі ўвайшлі ў БССР, дзе сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 Пескі знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. Станам на 1 студзеня 2001 тут было 326 двароў.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 — 486 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 406, мяшчан-хрысціян і сялян 46[2]; 1833 — 485 чал.; 1886 — 1352 чал.
- XX стагоддзе: 1905 — 3122 чал.; 2000 — 816 жыхароў у 284 дварах[3].
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2001 — 810 чал.
Інфраструктура
У Песках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, лекарская амбулаторыя, бібліятэка, пошта.
Славутасці
- За 2 км ад Пескаў, на левым баку дарогі на Ляду помнік археалогіі — курганны могільнік (1-я пал. 1-га тысячагоддзя н. э.). За 1 і 0,2 км ад вёскі Селішча-1 і Селішча-2, за 1, 3 і 3,5 км — Стаянка-1,2,3.
- Гаспадарчы двор (XIX ст.)
- Касцёл Маці Божай Ружанцовай (1918)
- Млын водны (пач. XX ст.)
- Мемарыяльная калона (XVIII ст.)
- Царква Святога Мікалая (1870)
-
Магіла невядомага салдата
- Касцёл Маці Божай Ружанцовай у Песках
- Царква Святога Мікалая
- Гаспадарчая пабудова
- Магіла невядомага салдата
Страчаная спадчына
- Кляштар дамініканцаў (1677)
- Сінагога
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй.
Літаратура
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Piaski (12) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 53.
- Пескі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 327.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пескі (Мастоўскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мастоўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.