wd wp Пошук: ⬜

Плешчаніцкі сельсавет

Пле́шчаніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Плешчаніцы. Размешчаны ў цэнтры раёна.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Плешчаніцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Плешчаніцы атрымалі статус гарадскога пасёлка. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 26 верасня 1983 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Плешчаніцкага пассавета.

30 кастрычніка 2009 года Плешчаніцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў, без Плешчаніц) — 1210 чалавек[2], з іх 93,7 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[3].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • філіял «Птушкафабрыка „Перамога“ ААТ „1-я Мінская птушкафабрыка“»;
  • ААТ «Жэсцінае».

Зноскі

  1. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  2. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Лагойскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1983 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Лагойскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be