Портленд (Мэн)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Портленд. Портленд (англ.: Portland) — горад на паўночным усходзе ЗША ў штаце Мэн, адміністрацыйны цэнтр акругі Камберленд.
Насельніцтва
Насельніцтва — 64249 чалавек (2000), 91,27 % — белыя, 3,08 % — азіяты, 2,59 % — афраамерыканцы. Белае насельніцтва галоўным чынам ірландскага (21,2 %), англійскага (19,2 %), італьянскага (10,8 %), французскага (10,5 %) і нямецкага (6,9 %) паходжання. 18,8 % насельніцтва маладзейшыя за 18 гадоў, 13,9 % — старэйшыя за 65 гадоў. 14,1 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. Гэта найбуйнейшы па насельніцтве горад штата. У агламерацыі пражывае 489343 чалавек, з іх 243537 у гарадскіх умовах. Паводле ацэнак на 2007 год колькасць жыхароў, якія пражываюць у агламерацыі дасягнула 513 тыс. Па ўзроўні жыцця ў 2007 годзе Портленд заняў 6-е месца сярод 100 гарадоў краіны.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Гарады-пабрацімы
- Архангельск, Расія
- Кап-Айцьен (фр.: Cap-Haïtien), Гаіці
- Мітылена (грэч.: Μυτιλήνη, англ.: Mytilene), Грэцыя
- Сінагава (яп.: 品川区), Японія
Галерэя
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ New mayor, councilor take office in Portland, marking a couple of firsts — Portland Press Herald, 2019.
Спасылкі
- Потленд, Мэн (англ.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы штатаў ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.