Празароцкі сельсавет
Празаро́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Празарокі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пліскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мёрскага раёна, з 12 лютага 1965 года — Глыбоцкага раёна. 19 мая 1972 года ў склад сельсавета з Зябкаўскага сельсавета перададзены 26 населеных пунктаў (вёскі Ананічы, Багушэвічы, Барсукі, Замхава, Ласі, Лісіцы-I, Сахнавічы, Шчаўкуны і хутары Бабічы, Зароўе, Іосіфаўшчына, Курачына, Кучыншчына, Лапезы, Ластавікі, Лісіцы-II, Мазурава-I, Мазурава-II, Міцькі, Павіншчына, Пруднікава, Рамашкі-I, Рамашкі-II, Рослева, Станулева, Угрова)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1061 чалавек[2], з іх 94,4 % — беларусы, 2,4 % — палякі, 2,0 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 20 (1358).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Пліскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Глыбоцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.