wd wp Пошук:

Пралетарскі сельсавет (Касцюковіцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пралетарскі сельсавет. Пралета́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Пралетарскае.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Царковішчанскі сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Царковішча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР. У 1936 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Пралетарскае, сельсавет перайменаваны ў Пралетарскі. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пячарскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Валынеж, Зацішша, Калодзезькі, Камень, Лесавы, Падцеханічы, Пячары, Цеханічы, Фралоўка, Шчарбакоўка і Янгелаўка), таксама ў склад сельсавета з Забычанскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Антонаўка, Вялікая Валаскоўня і Малая Валаскоўня)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2009 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  2. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Касцюковіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be