wd wp Пошук:

Провідэнс

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Провідэнс (значэнні). Провідэнс[1] (анг. Providence) — сталіца і самы населены горад штата Род-Айленд, ЗША. Насельніцтва ў межах гарадскіх межаў складае 176862 жыхара (2005). Першае паселішча з’явілася ў 1636 годзе. Заснаваў горад і даў яму назву Роджэр Уільямс з вымаўленай ім фразы “God’s merciful Providence”, што азначае «Божае міласэрнае прадбачанне», калі ён знайшоў месца для новага пасялення пасля таго, як быў выгнаны пурытанамі з Масачусетса. Стаў адным з першых гарадоў ЗША, якія сталі на шлях індустрыялізацыі. Сёння Провідэнс - эканамічны, культурны і палітычны цэнтр штата Род-Айленд. У адпаведнасці з перапісам 2000 года, Провідэнс знаходзіўся ў дзясятку гарадоў па ўзроўні людзей, якія знаходзяцца за рысай беднасці сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 100 000.

Геаграфія

Горад размешчаны на месцы зліцця трох рэк: Мошасук (Moshassuck), Вунаскватукет (Woonasquatacket) і Провідэнс, апошняя ўпадае ў заліў Нарагансет. Горад стаіць на некалькіх пагорках: Канстыт’юшэн Хіл, Каледж (або Праспект) Хіл, Федэрал Хіл, Таквотэн Хіл, Сміт Хіл, Крысціян Хіл і Вейбосет Хіл.

Плошча горада - 53,2 кв. км

Насельніцтва - 171.557 жыхароў (на 2008 г.)

Клімат

Клімат Провідэнса - вільготны кантынентальны, для яго характэрныя цёплае лета, халодная зіма і падвышаная вільготнасць круглы год. Дзякуючы блізкасці Атлантычнага акіяна, у Провідэнсе цяплей, чым у абласцях штата, размешчаных у глыбіні кантынента.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Напісанне Провідэнс ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.37
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be