Просцеёў
Про́сцеёў[1] (чэшск.: Prostějov [proscɛjof], был. ням.: Proßnitz — Про́сніц) — горад на ўсходзе Чэхіі, у раёне Просцеёў Оламаўцкага края. Размешчаны ў геаграфічнай вобласці Гана, за 18 кіламетраў на паўднёвы захад ад Оламаўца. Колькасць насельніцтва — 46 037 чалавек (2009).
Гісторыя
Першы піьсомвы ўспамін датуецца 1141 годам. Ужо ў XIII стагоддзі атрымаў права трымаць рынак. З 1390 года праводзяцца штогадовыя кірмашы, што было раўнасільна наданню гарадскога статусу. У гэты перыяд горад належаў феадальнаму роду Краварнаў, У 1495—1599 гадах у валоданні роду Пернштэйнаў, у 1599—1848 гадах Ліхтэнштэйнаў.
На працягу XX стагоддзя Просцеёў заставаўся адным з цэнтраў тэкстыльнай і швейнай прамысловасці Чэхіі.
Тэрытарыяльны падзел
Горад Просцеёў складаецца з наступных кадастравых частак:
Гарады-пабрацімы
- Бурленгэ, Швецыя
- Сьрода-Велькапольска, Польшча
- Хоерсверда, Германія
- Высаке Татры, Славакія
- Санкт-Пёльтэн, Аўстрыя
- Росаш, Варонежская вобласць, Расійская Федэрацыя
Зноскі
- ↑ Напісанне Просцеёў згодна з картай да арт. Чэхія. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Просцеёў
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.